Гунда Німан-Штырнеман (ням.: Gunda Niemann-Stirnemann, народжаная — Клееман ням.: Kleemann; нар. , , акруга Эрфурт, ГДР) — нямецкая канькабежка, трохразовая алімпійская чэмпіёнка, 11-разовая чэмпіёнка свету на асобных дыстанцыях, 8-разовая чэмпіёнка Еўропы ў класічным мнагаборстве.
На працягу кар'еры ўстанавіла 18 сусветных рэкордаў, першы з якіх у снежні 1990 года, а апошні - у сакавіку 2001 года (ва ўзросце 34 гадоў).
Чэмпіёнка свету ў класічным мнагабор'і - 8 разоў (1991-93, 1995-99) Чэмпіёнка Еўропы ў класічным мнагабор'і - 8 разоў (1989-92, 1994-96, 2001) 98 разоў перамагала на асобных дыстанцыях на этапах Кубка свету Каток у Эрфурце, дзе Гунда пражыла большую частку жыцця, названы ў яе гонар — «Гунда-Німан-Штырнеман-Хале» (ням.: Gunda-Niemann-Stirnemann-Halle).
У 2001 годзе Гунда Німан перапыніла кар'еру, каб нарадзіць дачку. Вярнулася ў сезоне 2003/2004 і планавала ўдзельнічаць на Алімпійскіх гульнях 2006 года ў Турыне, але атрымала траўму спіны і ў кастрычніку 2005 года аб'явіла аб завяршэнні спартыўнай кар'еры.