Георг Філіп Тэлеман (; 14 сакавіка 1681, г. Магдэбург, Германія — 25 чэрвеня 1767) — нямецкі кампазітар, капельмайстар, музычны тэарэтык, адзін з буйнейшых кампазітараў XVIII ст.

Біяграфіяныя звесткі Вучыўся музыцы ў гарадской школе Магдэбурга і ў К. Кальвера. Працаваў арганістам, пісаў оперы для гарадскога тэатра ў Лейпцыгу. З 1704 прыдворны капельмайстар пры герцагскім двары ў Польшчы, працаваў у Эйзенаху, Франкфурце-на-Майне (Германія), з 1721 музік-дырэктар пяці галоўных цэркваў у Гамбургу.

Творчасць Адзін з першых перайшоў ад поліфаніі да гамафонна-гарманічнагна стылю кампазіцыі. Значнае месца ў яго творчасці займае інструментальная музыка, у аснове якой праграмныя творы. Аўтар опер (больш за 40), араторый, кантат, пасіёнаў, мес, магніфікатаў, аркестровых сюіт, у т.л. праграмных («Дон Кіхот»), канцэртаў з саліруючымі інструментамі, камерна-інструментальных і вакальных твораў, больш як 700 песень.

Літаратура

Катэгорыя:Кампазітары Германіі