Прынцэса Лілібет «Лілі» Сасекская (, поўнае імя Лілібет Дыяна; 4 чэрвеня 2021, Санта-Барбара) ― чалец брытанскай каралеўскай сям’і, унучка караля Карла III, другое дзіця прынца Гары, герцага Сасекскага, і яго жонкі Меган, герцагіні Сасекскай. Займае сёмае месца ў парадку атрымання ў спадчыну брытанскага пасада.

Нараджэнне Лілібет Дыяна Маўнтбетэн-Віндзар нарадзілася ў шпіталі Санта-Барбара ў горадзе Санта-Барбара, Каліфорнія 4 чэрвеня 2021 года ў 11:40 паводле амерыканскага часа. Яе народзіны, а таксама імя былі абвешчаныя два дні пасля. Дзяўчынку назвалі ў гонар яе прабабулі, каралевы Лізаветы II, чыёю мянушкай была Лілібет, ды ў гонар бабулі, прынцэсы Дыяны. Мянушка прынцэсы ― Лілі. Яна з’яўляецца малодшым дзіцём герцагаў Сасекскіх і мае старэйшага брата, прынца Арчы.

Катэгорыя:Прынцэсы Вялікабрытаніі