Дзяві́ца — рака ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сівельга (прыток Случы, басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 17 км. Плошча вадазбору 55 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км. Пачынаецца за 4 км на захад — паўднёвы захад ад вёскі Цалевічы, цячэ па паўднёва-заходняй частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Сівельгу за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Устрань. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.

Каля ракі аграгарадок Акцябр, вёскі Белічы, Навабелічы.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник "Водные объекты Республики Беларусь"

Катэгорыя:Басейн Случы (прыток Прыпяці) Катэгорыя:Рэкі Слуцкага раёна