Сцяг крымскіх татар уяўляе сабой палотнішча блакітнага колеру з жоўтай эмблемай (тарак-тамга, Тарак-тамга — /taraq tamɣa/) у верхнім левым куце.
Упершыню сцяг быў прыняты Курултаем (нацыянальным сходам) крымскіх татар у 1917 годзе, пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Расіі.
30 чэрвеня 1991 году скліканым Курултаем гэты сцяг быў паўторна прыняты ў якасці Нацыянальнага (этнічнага).З 2010 года 26 чэрвеня адзначаецца крымскімі татарамі як дзень крымскататарскага сцяга.
22 ліпеня 2012 года Курултай крымскататарскага народа V склікання пастанавіў даручыць Меджлісу крымскататарскага народа распрацаваць і прэзентаваць на зацвярджэнне Курултаем крымскататарскага народа VI склікання Палажэнне «Аб нацыянальным сцягу крымскататарскага народа», у якім урэгуляваць пытанне апісання, парадак афіцыйнага выкарыстання і прававой абароны нацыянальнага сцяга крымскататарскага народа.
Стандартызацыя Схема Сіні ЖоўтыPantonePANTONE 298 CPANTONE Yellow 012 CLab34.02, −2.19, −64.1985.29, 5.18, 109.8RAL50051023 Traffic yellowRGB65, 182, 230255, 215, 0CMYK65, 3, 0, 00, 2, 98, 0HEX#41B6e6#ffd700Websafe#0066cc#ffcc00
Галерэя
Зноскі
Катэгорыя:З’явіліся ў 1917 годзе Катэгорыя:Этнічныя сцягі Катэгорыя:Крымскія татары