Ібоя Чак (;  — ) — венгерская лёгкаатлетка, яўрэйка па нацыянальнасці, алімпійская чэмпіёнка.

Ібоя Чак нарадзілася ў 1915 годзе ў Будапешце. У 1936 годзе яна прыняла ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Берліне, дзе заваявала залаты медаль у скачках у вышыню пры незвычайных абставінах: усе тры прэтэндэнткі на медаль узялі вышыню 160 см, але не змаглі з трох спроб пераадолець 162 см. Тады было вырашана дазволіць чацвёртую спробу, і Ібоя Чак стала адзінай, хто змог пераадолець 162 см.

У 1938 годзе быў упершыню праведзены чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод жанчын. Ібоя Чак заняла на ім другое месца ў скачках у вышыню, але неўзабаве высветлілася, што Дора Рацьен з Германіі, якая заняла першае месца, на самай справе была мужчынам. Пасля дыскваліфікацыі Рацьен Чак была прызнана чэмпіёнкай Еўропы.

Зноскі

Катэгорыя:Лёгкаатлеты Венгрыі Катэгорыя:Скакуны ў вышыню Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1936 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1936 года