96-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар» за заслугі ў галіне кінематографа за 2023 год адбылася 10 сакавіка 2024 года ў тэатры «Долбі» ў Галівудзе, Лос-Анджэлес, Каліфорнія. На гэтай цырымоніі былі ўведзены новыя правілы для паляпшэння разнастайнасці і інтэграцыі. Найлепшым фільмам названы «Опенгеймер» рэжысёра Крыстафера Нолана.
Спіс лаўрэатаў і намінантаў КатэгорыіФотаЛаўрэаты і намінантыНайлепшы фільм «Опенгеймер» (прадз.: Эма Томас, Чарльз Ровэн і Крыстафер Нолан)«Амерыканскае чытво» (прадз.: Бэн Лэклер, Нікас Карамігіас, Корд Джэферсан і Джэрмейн Джонсан)«Анатомія падзення» (прадз.: Мары-Анж Люсьяні і Давід Ціон)«Барбі» (прадз.: Дэвід Хэйман, Марго Робі, Том Акерлі і Робі Брэнер)«Забойцы кветкавага месяца» (прадз.: Дэн Фрыдкін, Брэдлі Томас, Марцін Скарсэзэ і Дэніэл Лупі)«Зона інтарэсаў» (прадз.: Джэймс Уілсан)«Маэстра» (прадз.: Брэдлі Купер, Стывен Спілберг, Фрэд Бэрнер, Эмі Дэрнінг і Крысці Макоска Крыгер)«Мінулыя жыцці» (прадз.: Дэвід Інахоса, Крысцін Вашон і Памела Кофлер)«Небаракі» (прадз.: Эд Гіні, Эндру Лоу, Ёргас Ланцімас і Эма Стоун)«Пакінутыя» (прадз.: Марк Джонсан)Найлепшая рэжысура Крыстафер Нолан — «Опенгеймер»Жусцін Трые — «Анатомія падзення»Марцін Скарсэзэ — «Забойцы кветкавага месяца»Ёргас Ланцімас — «Небаракі»Джонатан Глейзер — «Зона інтарэсаў»Найлепшы акцёр Кіліян Мёрфі — «Опенгеймер» (за ролю Роберта Опенгеймера)Колман Дамінга — «» (за ролю )Пол Джамаці — «Пакінутыя» (за ролю Пола Ханэма)Брэдлі Купер — «Маэстра» (за ролю Леанарда Бернстайна)Джэфры Райт — «Амерыканскае чытво» (за ролю Тэлоніуса «Монка» Элісана)Найлепшая актрыса Эма Стоўн — «Небаракі» (за ролю Бэлы Бакстэр / Вікторыі Блэсінгтан)Анет Бенінг — «» (за ролю )Лілі Гладстан — «Забойцы кветкавага месяца» (за ролю )Кэры Маліган — «Маэстра» (за ролю )Сандра Хюлер — «Анатомія падзення» (за ролю Сандры Войтэр) Роберт Даўні — «Опенгеймер» Давайн Джой Рэндальф — «Пакінутыя» «Анатомія падзення» — Жусцін Трые і Артур Арары «Амерыканскае чытво» — Корд ДжэферсанНайлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм «Хлопчык і чапля» (рэж. Хаяо Міядзакі)Найлепшы міжнародны поўнаметражны фільм «Зона інтарэсаў» (Вялікабрытанія) (рэж. Джонатан Глейзер) «» (Японія) (рэж. Вім Вендэрс) «» (Германія) (рэж. ) «» (Іспанія) (рэж. ) «Я — капітан» (Італія) (рэж. Матэа Гаронэ)Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм «20 дзён у Марыупалі» (рэж. Мсціслаў Чарноў)
Інфармацыя аб цырымоніі Пачынаючы з 96-й прэміі «Оскар» для фільмаў, выпушчаных у 2023 годзе, Акадэмія ўстанавіла набор «стандартаў рэпрэзентацыі і ўключэння», якім фільм павінен адпавядаць, каб патрапіць у катэгорыю «Найлепшы фільм». Паводле меркавання «», стандарты «галоўным чынам дзеляцца на дзве вялікія групы: стандарты, якія спрыяюць больш інклюзіўнаму прадстаўніцтву, і стандарты, якія спрыяюць больш інклюзіўнай занятасці». Стандарты прызначаны для прадастаўлення больш шырокіх магчымасцей для працаўладкавання ў акцёрскім складзе, здымачнай групе, студыйным навучанні і стажыроўках, а таксама кіраўнікам па развіццю, маркетынгу, рэкламе і распаўсюджванню сярод недапрадстаўленых расавых і этнічных груп, жанчын, прадстаўнікоў ЛГБТК+, а таксама асоб з кагніціўнымі або фізічнымі недахопамі, глухіх або са слабым слыхам.
Крыніцы
Спасылкі
96-я прэмія «Оскар» на сайце «Internet Movie Database»
Катэгорыя:Кінапрэміі 2024 года 2024