«Counter-Strike 2» () ― шматкарыстальніцкая відэагульня ў жанры шутара ад першай асобы, распрацаваная кампаніяй Valve з выкарыстаннем рухавіка Source 2. З’яўляецца 5-й гульнёй у . Перыяд распрацоўкі застаецца невядомым. Valve анансавала гульню 22 сакавіка 2023 года на сваім канале YouTube, абвясціўшы, што яна выйдзе ўлетку 2023 года. Кампанія заявіла, што правядзе абмежаваны тэст для Counter-Strike 2 у сакавіку 2023 года, даступны толькі для Windows. Аб’ява з’явілася праз некалькі тыдняў пасля чутак пра сіквел .
Распрацоўка Пасля некалькіх тыдняў чутак аб працягу 4-й гульні серыі, Valve афіцыйна абвясціла аб распрацоўцы сіквела. Таксама было пацверджана, што гульня выйдзе ўлетку 2023 года ў якасці бясплатнага абнаўлення Counter-Strike: Global Offensive. Сіквел быў апісаны як «капітальны рамонт кожнай сістэмы, кожнага элемента кантэнта і кожнай часткі гульнявога працэсу». У сакавіку 2023 года быў праведзены тэст гульні. Паляпшэнні ўключаюць перапрацаваныя карты і палепшаныя аўдыё-візуальныя эфекты, а таксама змены ў выкарыстанні дымавых гранат і шмат другога. Асвятленне, тэкстуры і дызайн былі змененыя. Кампанія «Valve» паведаміла: «Дым зараз узаемадзейнічае з іншымі гульнявымі працэсамі, ствараючы новыя магчымасці. Кулі і гранаты могуць вырабляць дым, на кароткі час закрываючы лінію агляду або пашыраючы аклюзію». Дым таксама можа «натуральным чынам запаўняць прастору» і рэагаваць на асвятленне. Кампанія пацвердзіла перанос скінаў і іншых прадметаў з Counter-Strike: Global Offensive у Counter-Strike 2. Таксама з’явілася новае галоўнае меню.
Спасылкі
Катэгорыя:Відэагульні з трохмернай графікай Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Відэагульні 2023 года Катэгорыя:Працягі відэагульняў Катэгорыя:Відэагульні, распрацаваныя ў ЗША Катэгорыя:Шматкарыстальніцкія відэагульні