Ала Вячаславаўна Лаго́даНаціск паводле Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл. (, нар. , ) — украінская артыстка балета, выкладчык, педагог-балетмайстар. Народная артыстка УССР (1974).

Біяграфія Ала Вячаславаўна Лагода нарадзілася 6 лютага 1937 года ў Кіеве.

У 1955 годзе скончыла Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча. Яе педагогамі былі Г. А. Бярозава, А. В. Ярыгіна і інш.

У 1981 годзе скончыла Маскоўскі інстытут тэатральнага мастацтва (цяпер Расійскі інстытут тэатральнага мастацтва — ГІТІС).Київський календар. 6 лютого

У 1955—1981 гадах з невялікім перапынкам выступала як салістка Кіеўскага тэатра оперы і балета. З калегамі з Нацыянальнай оперы выступала ў Парыжы, Монтэ-Карла і інш.

У 1963—1964 гадах была салісткай балета Грузінскага тэатра оперы і балета імя З. Паліяшвілі.

З 1981 па 1992 год працавала загадчыцай балетнай трупы тэатра, з 1992 года з’яўляецца педагогам-балетмайстрам балетнай трупы Нацыянальнай оперы Украіны..

Сярод яе вучняў — лаўрэаты і прызёры міжнародных конкурсаў артыстаў балета, якія выступаюць на сцэнах у Ковент-Гардэне (Лондан), Марыінскім тэатры ў Пецярбургу, Дрэздэнскай оперы, Амерыканскім балетным тэатры і іншых трупах.

Творчасць Ала Вячаславаўна Лагода ў розны час выступала ў партыях: Кіліна («» ), Марына («Паэма пра Марыну» ), Эгіна («Спартак» А. Хачатурана), Мехменэ Бану («Легенда пра каханне» ), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж. Бізэ-Р. К. Шчадрына), Залатая жанчына («Сімфанічныя танцы» на музыку С. В. Рахманінава) і інш.

Узнагароды 1974 — Народная артыстка УССР 2001 — Ганаровая грамата Кабінета Міністраў Украіны 2004 — Кавалер IV ступені 2006 — Лаўрэат Усеўкраінскай прэміі «» ў намінацыі «» Лаўрэат Прэміі Асафа Месерэра «Лепшаму педагогу конкурсу ім. С. Дзягілева» 2017 — Кавалер ордэна княгіні Вольгі III ступеніУказ Президента України від 28 червня 2017 гору № 168/2017 "Про відзначення державними нагородами України з нагоди Дня Конституції України ".

Літаратура Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.

Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета СССР Катэгорыя:Артысты балета Украіны Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя Катэгорыя:Балетмайстры паводле алфавіта Катэгорыя:Балетмайстры Украіны Катэгорыя:Балетмайстры XX стагоддзя Катэгорыя:Балетмайстры XXI стагоддзя