Кофс-Харбар () — горад у Новым Паўднёвым Уэльсе, Аўстралія. Размешчаны за 540 км на поўнач ад Сіднея, і за 390 км ад Брысбена. Насельніцтва — 26 353 чалавекі (перапіс 2011 года).

Па дадзеных CSIRO, у Кофс-Харбары вельмі зручны для жыцця клімат. Эканоміка горада заснавана на сельскай гаспадарцы (вырошчванне бананаў і чарніц), турызме і рыбалоўстве.

У горадзе ёсць кампус з Універсітэтам Паўднёвага Крыжа, чатыры буйныя гандлёвыя цэнтры, шпіталь, бібліятэка, мноства нацыянальных паркаў. У горадзе ёсць аэрапорт.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Марджоры Джэксан-Нельсан (нар. 1931) — аўстралійская лёгкаатлетка і палітык.

Катэгорыя:Гарады Новага Паўднёвага Уэльса