«Лілея» () — балет у 2-х дзеях украінскага кампазітара Канстанціна Данькевіча паводле аднайменнай балады Тараса Шаўчэнкі. Баладу «Лілея» Шаўчэнка стварыў у Кіеве 25 ліпеня 1846 года.
Спектакль быў у рэпертуары некалькіх балетных тэатраў, зведаў змены ў балетным лібрэта (Галіна Бярозава, , , Анатоль Шэкера і інш.) і новыя харэаграфічныя рэдакцыі.
Прэм’еры і пастаноўкі
Нацыянальная опера Украіны У Нацыянальнай оперы балет ідзе з 1940 года (прэм’ера адбылася 26 жніўня 1940 года). Першым выканаўцам галоўнай партыі стала Антаніна Васільева. Партыю Сцяпана ў прэм’ерным спектаклі выканаў . У 1945 годзе, пасля вяртання тэатра з эвакуацыі, спектакль быў адноўлены. Дэкарацыі да прадстаўлення стварыў . У 1956 годзе адбылася новая пастаноўка балета, якую ажыццявілі дырыжор , балетмайстар , мастак . Праз два гады ў 1958 годзе гэтая пастаноўка стала асновай для аднайменнага фільма-балета. У 1976 годзе балет паставіў харэограф Анатоль Шэкера. Музычную рэдакцыю ажыццявіў дырыжор-пастаноўшчык спектакля . 29 чэрвеня 2003 года адбылася прэм’ера абноўленай пастаноўкі (лібрэта ) па сцэнарным плане . Музычную кампазіцыю паводле твораў Канстанціна Данькевіча падрыхтаваў . Харэографам выступіў . Мастак-пастаноўшчык — Вячаслаў Акунёў. Дырыжор — .
Львоўская нацыянальная опера У Львоўскай оперы балет ідзе з 1989 года ў пастаноўцы балетмайстра-пастаноўшчыка на лібрэта . Творчы склад: дырыжор-пастаноўшчык — , мастак-пастаноўшчык — , дырыжор — Юрый Бярвецкі.
Адэскі тэатр оперы і балета Адэская прэм’ера «Лілея або Вернісаж Т. Р. Шаўчэнкі» (пастаноўшчыкі І. Балашоў і Віктар Трашчанка) адбылася ў 2002 годзе. У спектаклі таксама гучаць песні «Ой, не свяці, месяц», «Кола млына, ля броду», «Ціха, ціха Дунай ваду нясе» і г.д.
Выканаўцы Партыю Лілеі выконвалі Наталля Слабадзян, Антаніна Васільева, Ала Гаўрыленка, Лілія Гражуліс, Вольга Голіца, Яўгенія Яршова, Анастасія Ісупава, Яўгенія Коршунава, Наталля Лазебнікава, Крысціна Мордзік, Вікторыя Ткач, Вольга Паўлава, Вольга Ражэвіч, Людміла Смаргачова, Элеанора Сцябляк, Таццяна Таякіна, Алена Філіп’ева, Раіса Хілько, Антаніна Ярыгіна. Партыю Сцяпана выканалі Андрэй Гура, Дзяніс Недак, Канстанцін Пажарніцкі, , Аляксей Пацёмкін, Яўген Святліца, Андрэй Міхаліха, Сяргей Сідорскі, Мікіта Сухарукаў, . Партыю Князя выконвалі Сяргей Астрэмскі, , , Сяргей Крываконь, , Віталь Нетруненка, , , Аляксандр Шапавал.
Сюжэт
Дзея 1 У цёплую летнюю ноч на Івана Купала дзяўчаты кідаюць вянкі на ваду, загадваючы свой лёс. Упрыгожаная вянком прыгажуня Лілея прыцягвае зачараваныя погляды хлопцаў, а сярод іх — і Сцяпана, з якім расла з дзяцінства. Разам яны адчуваюць, што ўзнікла паміж імі да гэтага часу нязведанае пачуццё кахання. Лілея са Сцяпанам просяць у Князя дазволу на заручыны. Князь згаджаецца, але ўражаны прыгажосцю Лілеі, раптам вырашае развесці закаханых: ён загадвае адвесці дзяўчыну да сябе ў палац, а хлопца — зрабіць парабкам пры княжым двары. Аднак абшчына перашкаджае намерам Князя: Сцяпана адпраўляюць на Сеч, а Лілею бяруць пад сваю апеку.Костянтин Данькевич. Лілея (Балет). Синопсис
Дзея 2 Гайдукі Князя шукаюць Лілею. Уцякаючы ад іх, дзяўчына аказваецца на беразе возера, дзе яе, знясіленую, знаходзяць цыганы. Яны атачаюць дзяўчыну дабрынёй і ласкай і дапамагаюць адысці ад праблем. У дарозе яна засынае і бачыць дзіўны сон: у крузе танчаць русалкі. З імі стаіць яе родны Сцяпан. Але сон раптам абрываецца… Па беразе возера ідуць кабзары. З імі — і каханы Лілеі, якога па дарозе на Сеч злавілі і асляпілі гайдукі князя. З’яўляецца сам Князь і жадае забіць безабароннага Сцяпана. Але Лілея засланяе яго сабой. На дапамогу закаханым прыходзіць народ. Сяляне забіваюць ганебнага Князя, а сляпы Сцяпан-Кабзар заклікае ўсіх да барацьбы за сваё шчасце і свабоду.
Катэгорыя:Балеты паводле алфавіта Катэгорыя:Балет ва Украіне