Генрых Хёрле (; , — , ) — нямецкі жывапісец і графік.
Яго творчасць, якая развілася пад уплывам сюррэалізму і магічнага рэалізму, а таксама прылічаная ў 1930-я гады нацыстамі да дэгенератыўнага мастацтва, была прысвечана пераважна сацыяльна-палітычнай тэматыцы. Аднак у апошнія гады жыцця мастак ствараў абстрактныя карціны.
У 1919 годзе разам з Францам Вільгельмам Зайвертам, Антонам Рэдэршайтам, і іншымі стварыў групу «», блізкую да дадаізму.
Катэгорыя:Мастакі Германіі XX стагоддзя Катэгорыя:Графікі Германіі Катэгорыя:Сюррэалісты Катэгорыя:Мастакі-абстракцыяністы Катэгорыя:Магічны рэалізм