Градаўка — рака ў Камянецкім і Брэсцкім раёнах Беларусі, левы прыток ракі Лясная (прыток Заходняга Буга, басейн Віслы). Даўжыня 13 км.

Асноўны прыток — рака Безымянка.

Пачынаецца на паўночным усходзе ад вёскі Задвор’е Камянецкага раёна, вусце за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна. Цячэ па паўднёвай ускраіне Прыбужскай раўніны. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Буга Катэгорыя:Рэкі Камянецкага раёна Катэгорыя:Рэкі Брэсцкага раёна