122-і партызанскі полк «За Радзіму» — савецкае партызанскае падраздзяленне, створанае ў кастрычніку 1943 года на базе 122-га партызанскага атрада «За Радзіму» (арганізаванага ў савецкім тыле ў чэрвені 1942 года з выпускнікоў Асобага беларускага збора, у верасні прыбыўшага ў Бялыніцкі раён). Дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Бялыніцкага і Шклоўскага раёнаў. 30 чэрвеня 1944 года полк (1133 партызаны, 3 батальёны) злучыўся з Чырвонай Арміяй.
Камандаванне Камандзір А. І. Ліпскі Камісар М. Ф. Кручынін Начальнікі штаба П. А. Сікорскі; М. А. Салтаказін
Гісторыя Партызаны праводзілі аперацыі на чыгунках і шашэйных дарогах, наносілі ўдары па нямецкіх гарнізонах, у тым ліку ў вёсцы Пашкава Магілёўскага раёна, гарадскім пасёлку Бялынічы, вёсцы Малы Кудзін Бялыніцкага раёна. 10 верасня 1943 года знішчылі шашэйны мост цераз раку Друць. У маі 1943 і студзені 1944 гадоў вялі баі з карнікамі, 20 чэрвеня 1944 года — за авалоданне чыгуначным участкам Шклоў — Латва, дзе знішчылі больш за 840 рэек.
Гл. таксама Пашкаўскі бой Бялыніцкія аперацыі
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе