Добрушскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гомельскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Добрушскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Добруша, у будынку па вул. князя Паскевіча, 11.

Структура Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання; Аддзел адукацыі; Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі; Аддзел землеўпарадкавання; Аддзел эканомікі; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану; Фінансавы аддзел; Аддзел арганізацыйна-кадравай працы; Юрыдычны аддзел; Аддзел унутраных спраў. Сектар спорту і турызму; Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;

Старшыні да верасня 2020 — Вольга Фёдараўна Мохарава; 3 верасня 2020 — снежань 2021 — Дзмітрый Іванавіч Козел; 6 снежня 2021 — сакавік 2023 — Аляксандр Васілевіч Матарас; з 27 сакавіка 2023 — Аляксандр Анатолевіч ГорбачУпраўленцы мясцовай вертыкалі, дырэктары прадпрыемстваў і намеснікі міністраў. Кадравы дзень у Прэзідэнта // БелТА. 27 сакавіка 2023.

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Добруша Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Гомельскай вобласці Катэгорыя:Добрушскі раён