Якаў Абелевіч Шэйнін (1890-я — не раней за 1959) — беларускі збіральнік . Збіраў песні на ідыш у ваколіцах ВіцебскаИ. Ю. Смирнова, Минск, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы Национальной Академии Наук Беларуси. ЗАБЫТЫЙ ФОЛЬКЛОРИСТ ИЗ ВИТЕБСКА .

Біяграфія

Нарадзіўся ў г. Віцебску прыкладна на пачатку 1890-х гг. У 1918 годзе «з’ехаў з Віцебска як курсант пяхотных курсаў у Чырвоную Армію». З запісаў на канвертах і рукапісных лістах вядома, што ў 1950-х гадах пражываў у Маскве па адрасе: «Ж-33» вул. Тулінская, 18/2, кв. 1., тэл. Ж-2-63-15.

Навуковая дзейнасць

Пад час жыцця ў Віцебску, у 1910—1912 гадах, як сам адзначаў «на Рабочых Слабодках», запісваў яўрэйскі фальклор.

Марыў аб публікацыі сваіх запісаў, для чаго дасылаў іх у Дом народнай творчасці ў Маскве ў 1958 годзе, а ў 1959 годзе пісаў у Міністэрства культуры СССР з просьбай стварыць хор яўрэйскай народнай песні. Але матэрыялы былі перададзеныя з Масквы ў архіў Акадэміі навук Беларускай ССР.

Спадчына

Калекцыя фальклорных запісаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі сёння захоўвае адзіную справу з запісамі яўрэйскага фальклору, якая паступіла ў 1959 годзеАІМЭФ ф. 9, воп. 5, спр. 21. Архіў Я. А. Шэйніна складаецца з рукапісных запісаў тэкстаў песень на ідыш (дакладную колькасць тэкстаў пакуль устанавіць не ўдалося). Сам Я. А. Шэйнін згадвае пра 112 запісаныя ім тэксты. Акрамя таго, Я. А. Шэйніным зроблены падрадковыя пераклады песень і створаны транскрыпцыі (кірыліцай). Ёсць адзінкавыя нотныя запісы мелодый.

Публікацыі

ШОЛОМ-АЛЕЙХЕМ В ВИТЕБСКЕ В 1908 ГОДУ

Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Яўрэі ў Беларусі