Цэнтр допытаў Тэмара, таксама вядомы як сакрэтны цэнтр утрымання пад вартай Тэмара () — таемная турма ў Марока для пазасудовага затрымання вязняў , мараканскага агенцтва ўнутранай разведкі. Установа размешчана ў лясістай мясцовасці ля Рабата.
Гісторыя Установа пачала дзейнічаць у 1985 годзе. Першым вядомым затрыманым быў Махамед Масадык Бенхадра (), які правёў 8 гадоў у пазасудовым затрыманні.
У жніўні 2010 года стала вядома, што турма ў значнай ступені фінансуецца ЦРУ. Амерыканцы сумесна з мараканцамі выкарыстоўвалі цэнтр для ўтрымання падазраваных у тэрарыстычнай дзейнасці.
Парушэнні У турме, паводле некаторых паведамленняў, адміністрацыяй ужываліся розныя метады катаванняў: збіццё, падвешванне цела ў скручаным становішчы, пагрозы згвалтавання або іншых сексуальных дамаганняў у дачыненні да затрыманых, згвалтаванне шляхам гвалтоўнага ўвядзення бутэлькі ў задні праход, пазбаўленне сну, прыпяканне цыгарэтамі і прыкладанне да цела электродаў пад напругай. Некалькі няўрадавых арганізацый, такіх як Amnesty International і Human Rights Watch, абверглі паведамленні аб катаваннях ва ўстанове .
Зноскі
Катэгорыя:Сакрэтныя турмы ЦРУ Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Марока