Чырвонец агністы, чырвонец вогненны альбо мнагавочка агністая (Lycaena virgaureae) — дзённы матыль з сямейства .
Распаўсюджванне Еўропа, Каўказ, Сібір, Далёкі Усход, Карэя, Паўночны Кітай, Манголія, Казахстан, Пярэдняя Азія.
Апісанне Даўжыня пярэдняга крыла ў самцоў 14—20 мм, а ў самак 14—19 мм. Верхні бок крылаў аранжавы. На ніжнім баку крылы з чорнымі кропкамі на аранжавым фоне. У матылёў моцна выражаны палавы дымарфізм (самкі нашмат святлейшыя).
Вусені харчуюцца на драсёнавых раслінах (шчаўе). Сустракаюцца на лугах. Зеленаватыя вусені пакрытыя кароткімі валасінкамі белага колеру.Bestimmungshilfe für die in Europa nachgewiesenen Schmetterlingsarten.
Сістэматыка Часам чырвонец агністы разглядаецца ў складзе роду Heodes (сінонім або падрод у складзе роду Lycaena). Падвіды:funet.fi.
Lycaena virgaureae armeniaca (A. Bang-Haas, 1906) Lycaena virgaureae lena (Kurenzov, 1970) — Якуція. Lycaena virgaureae miegii Vogel, 1857. — Паўночная і Цэнтральная Іспанія на вышынях ад 600 да 1600 метраў. Lycaena virgaureae montanus Meyer-Dür, 1851. — Альпы (Францыя, Швейцарыя, Італія, Германія, Аўстрыя) на вышынях ад 1700 да 2000 метраў. Lycaena virgaureae sublpinus Vogel, 1857 Lycaena virgaureae virgaureae Lycaena virgaureae virgaureola — Далёкі Усход, Кітай, Карэя, Манголія.
У нумізматыцы Чырвонец агністы намаляваны на памятнай манеце выспы Ніуэ — новазеландскім долары 2010 года выпуску.
Галерэя
Спасылкі Lycaena virgaureae Чырвонец няпарны Lycaena dispar (Haworth, 1803) www.eurobutterflies.com Moths and Butterflies of Europe and North Africa www.lepiforum.de: Fotos und Taxonomie www.schmetterling-raupe.de www.insektenbox.de Mario Meier — Europäische Schmetterlinge Червонец огненный (Lycaena virgaureae) Linnaeus, 1758 // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов
Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Блакітніцы Катэгорыя:Біялагічныя артыкулы без ITIS Катэгорыя:Насякомыя на марках