Ia io — від рукакрылых роду з сямейства . Самы буйны від кажаноў сямейства і адзіны сучасны від роду.
Распаўсюджанне і экалогія Сустракаецца ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі (Кітай, Індыя, Лаос, Непал, Тайланд і В’етнам)Jiang, T.L.; Feng, J. (2020). Ia io. IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T10755A21993508. https://doi.org/10.2305%2FIUCN.UK.2020-2.RLTS.T10755A21993508.en , у асноўным жыве ў раёнах з вапняковымі пячорамі на вышыні 400—1700 метраў. Іх месцы для начлегу былі выяўленыя як каля ўваходаў у пячоры, так і на адлегласці да 1,5 км у пячорных сістэмах.
Апісанне Буйны вячэрні кажан, які дасягае ў даўжыню ад 90 да 105 міліметраў. Афарбаваны ў карычневы колер зверху і шараваты знізу. Сярэдні размах крылаў складае 51 см, а вага звычайна складае 58 г.
Пра яго экалогію і паводзіны вядома няшмат. Кажан Ia io звычайна жыве невялікімі групамі. Яго ежа складаецца з насякомых, як і ў большасці вячэрніх кажаноў. Ia io таксама часам харчуецца дробнымі птушкамі.
Класіфікацыя Таксон быў упершыню апісаны ў 1902 годзе брытанскім заолагам Майклам Роджэрсам Олдфілдам Томасам (1858—1929). Від уключае раней асобную, а цяпер сінанімічную назву . У складзе Ia io вылучаюць два падвіды.
Этымалогія Чатырохбуквенная навуковая назва Ia io блізкая да гэтакага ж лаканічнага імя дыназаўра для найкарацейшаq існуючаq (і найкарацейшай магчымай) навуковай назвы любой жывёлы ў адпаведнасці з , і гэта адна з вельмі нешматлікіх навуковых назваў, якія складаюцца выключна з галосных.
Назва віду I. io паходзіць ад імя німфы Іо, жанчыны з класічнай грэчаскай міфалогіі, якую лічылі «непастаяннай, зменлівай, лятучай»; і ia (άά), Грэчаскі тэрмін, які абазначае крык.
Ахоўны статус Міжнародны саюз аховы прыроды (МСАП) разглядае яго прыродаахоўны статус як від, што знаходзіцца пад пагрозай і блізкі да ўразлівага становішчаJiang, T.L.; Feng, J. (2020). Ia io. IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T10755A21993508. https://doi.org/10.2305%2FIUCN.UK.2020-2.RLTS.T10755A21993508.en . Прычыны такога становішча: разбурэнне асяроддзя пражывання; многія пячоры ператвораны ў славутасці. Жывёл таксама турбуюць фермеры, якія збіраюць іх экскрыменты. Таксама празмернае выкарыстанне інсектыцыдаў прадстаўляе пагрозу для прадстаўнікоў віду.
Катэгорыя:Млекакормячыя Азіі Катэгорыя:Гладканосыя лятучыя мышы
