Carterocephalus silvicola — матылёк сямейства тоўстагаловак.

Этымалогія назвы

Silva (з лацінскай мовы) — лес, silvicola — які жыве ў лесе.

Апісанне Даўжыня пярэдняга крыла імага 12—15 мм. Размах крылаў 22—28 мм. Пярэднія крылы рудога колеру з бурымі плямамі. У самкі рудога колеру ў афарбоўцы менш, а цёмныя элементы малюнка пашыраны.

Арэал Цэнтральная, Паўночная і Усходняя Еўропа, умераны пояс Азіі на ўсход да Японіі. На паўднёвым захадзе арэал віду абмежаваны Карпатамі, далей на ўсход паўднёвая мяжа арэала праходзіць па поўначы Украіны і цэнтральных абласцях Расіі да Самарскай вобласці і Паўднёвага Урала. Лакальны і рэдкі від у некаторых месцах Еўропы, у Азіі — звычайны.

Матылі аддаюць перавагу месцам на мяжы розных тыпаў лесу з лугамі. Засяляе сырыя лясныя ўзлескі, паляны пад полагам лесу, зараснікі кустоў у далінах рэк.

Біялогія Развіваецца ў адным пакаленні ў год. Час лёту з сярэдзіны мая да трэцяй дэкады чэрвеня. Вусені з сярэдзіны ліпеня па сярэдзіну красавіка наступнага года. Зімуюць у лісці травы, аплеценым павуціннем.

Кармавыя расліны вусеняў: каратканожка, каласоўнік, грэбнік звычайны, бор (Milium sp.), метлюжок, пажарніца (Calamagrostis purpurea), пырнік паўзучы (Elymus repens).

Крыніцы

Літаратура Львовский А. Л., Моргун Д. В. Определители по флоре и фауне России. Выпуск 8 // Булавоусые чешуекрылые Восточной Европы. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2007. — 443 с. — 2000 экз. — ISBN 978-5-87317-362-4.

Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Тоўстагалоўкі