Пераход Судана да дэмакратыі () — сучасны этап гісторыі Судана, які пачаўся пасля звяржэння прэзідэнта Амара аль-Башыра. Адзначыўся фарміраваннем пераходнага ўрада, грамадскім і ваенным супрацьстаяннем. Гэты перыяд, паводле плану часовых уладаў, павінен скончыцца правядзеннем дэмакратычных выбараў.

Падзенне ўрада Башыра

У снежні 2018 года ў Судане пачаліся пратэсты, калі ў некалькіх гарадах ўспыхнула серыя дэманстрацый з-за рэзкага росту кошту жыцця і пагаршэння эканамічнага стануSeveral killed in Sudan as protests over rising prices continue. У студзені 2019 года ўвага пратэстуючых пераключылася з эканамічных пытанняў на заклікі да адстаўкі прэзідэнта краіны Амара аль-БашыраSudanese police fire on protesters demanding president step down'It’s more than bread': Why are protests in Sudan happening?. У адказ кіраўніцтва дзяржавы абвясціла першае надзвычайнае становішча ў краіне за апошнія дваццаць гадоў на фоне растучых беспарадкаў, а таксама правяло шэраг перастановак ва ўладзе, якія так і не выправілі сітуацыюSudan’s Bashir names VP, prime minister as protests continueSudan’s Al-Bashir Declares State of Emergency for One Year.

Раніцай 11 красавіка 2019 года Узброеныя сілы Судана арганізавалі ваенны пераварот: вайскоўцы распусцілі кабінет міністраў і Нацыянальны сход, а таксама абвясцілі трохмесячнае надзвычайнае становішча, за якім павінен быў рушыць услед двухгадовы пераходны перыядSudan’s President Bashir forced out in military coup. Ахмед Авад ібн Ауф, які адначасова з’яўляўся міністрам абароны і віцэ-прэзідэнтам краіны, абвясціў сябе дэ-факта кіраўніком дзяржавы і заявіў аб прыпыненні дзеяння канстытуцыіSudan’s Omar Hassan al-Bashir is ousted by military after 30 years in power.

Усе палітычныя зняволеныя, уключаючы лідараў пратэсту супраць аль-Башыра, былі вызваленыя з турмыВ Судане освободили всех политзаключенных. Партыя экс-прэзідэнта «Нацыянальны кангрэс Судана» заявіла, што яны правядуць мітынг у падтрымку зрынутага кіраўніка дзяржавы. У сваю чаргу, салдаты здзейснілі налёт на офісы Ісламскага руху, асноўнага ідэалагічнага крыла «Нацыянальнага кангрэса» ў ХартумеSoldiers raid Bashir’s ruling party offices, witnesses say.

Пераходны ўрад

Першапачаткова ўся ўлада была толькі ў арміі. Судан знаходзіўся пад кіраваннем Пераходнага ваеннага савета (ваеннай хунты). Летам 2019 года генерал Абдэль Фатах аль-Бурхан, пераемнік Ауфа, заключыў з рухам «Сілы за свабоду і перамены» дагавор аб падзеле ўлады з вайскоўцамі, стварыўшы Суверэнны савет. У яго склад увайшлі як грамадзянскія асобы, так і вайскоўцы.

Орган створаны ў адпаведнасці з праектам канстытуцыйнай дэкларацыі ад жніўня 2019 года. У адпаведнасці з артыкулам 10 пункт b праекта канстытуцыйнай дэкларацыі, Савет складаецца з пяці грамадзянскіх асоб, выбраных Сіламі за свабоду і перамены (ССП), пяці вайскоўцаў, выбраных пераходным ваенным саветам (ПВС), і грамадзянскай асобы, абранай па дамове паміж ССД і ПВС. Старшынёй на працягу першых 21 месяца з’яўляўся вайсковец Абдэль Фатах аль-Бурхан, а на працягу астатніх 18 месяцаў старшынёй павінен быў стаць грамадзянскі член у адпаведнасці з артыкулам 10 пункт c.

За першыя два гады існавання дадзены орган так і не змог прымірыць бакі з глыбокімі палітычнымі рознагалоссямі, што існавалі яшчэ ў часы аль-Башыра. Больш за тое, Савет пачаў праводзіць жорсткія эканамічныя рэформы, каб прэтэндаваць на пазыкі Міжнароднага валютнага фонду, аднак такое рашэнне выклікала супраціў сярод насельніцтваВ Судане произошла попытка переворота, задержали 40 военных - СМИ // Белорусский партизан, 21 сентября 2021.

Ваенна-палітычная барацьба

У верасні 2021 года на ўсходзе краіны пачаліся беспарадкі. У гэтых умовах прыхільнікі Башыра пачалі рыхтаваць путч, аднак ён правіліўся. Пасля інцыдэнту былі арыштаваны 60 ваенных.

Падзеі выклікалі рост напружанасці ў адносінах паміж вайскоўцамі і грамадзянскімі асобамі, паколькі ваенныя лідары пачалі патрабаваць рэформаў з боку «Сілы за свабоду і перамены» і заклікалі да адстаўкі асоб з кабінета міністраў. Канфлікт выліўся ў новы ваенны пераварот, падчас якога прынамсі 5 высокапастаўленых асоб былі затрыманы, у тым ліку прэм’ер-міністр Абдала Хамдок. Было абвешчана аб увядзенні рэжыму надзвычайнага становішча і роспуску ўрада. Усю ўладу ў краіну захапіў генерал Бархан.

Грамадзяне, якія выступалі супраць ваеннага перавароту, выйшлі на вуліцы сталічнага Хартума. Арыштаваны Абдала Хамдок падчас перавароту заклікаў выходзіць на дэманстрацыі.

Аднак пагроза застацца без фінансавай падтрымкі звонку заахвоціла суданскіх вайскоўцаў аднавіць на пасадзе Абдалу Хамдока. 21 лістапада Бурхан падпісаў у Хартуме пагадненне з Хамдокам аб вяртанні апошняга на пасаду прэм’ер-міністра. Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, якія ўвесь месяц гэтага дамагаліся, вырашылі не спыняць пратэстыПереворот в Судане развернулся. Замест Суверэннага савета ўтвораны Пераходны суверэнны саветВ Судане назначен новый управляющий Суверенный совет.

У красавіку 2023 года краіну ахапіла новая хваля гвалту, калі пачаліся сутыкненні паміж арміяй і ваенізванай арганізацыяй «Сілы аператыўнай падтрымкі». Прычынай канфлікту стала незадаволенасць генерала Махамедам Дагала манапалізацыяй улады з боку аль-Бурхана.

Катэгорыя:Суданская рэвалюцыя Катэгорыя:Дэмакратыя Катэгорыя:Палітыка Судана