Нашыдэ Гёздзе Дурмуш (; , Ізмір, Турцыя) — турэцкі генетык.
Яе даследаванні пераважна датычацца абласцей нанатэхналогіі і мікратэхналогіі і сканцэнтраваны на праблемах лячэння рака і ўстойлівасці да антыбіётыкаў. MIT Technology Review, часопіс Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, уключыў яе ў Катэгорыю піянер у сваім штогадовым спісе «TR35», у ліку 35 лепшых маладых наватараў у 2015 годзеGozde Durmus, 30 | It’s amazing what you can learn about a cell when you levitate it ..
Біяграфія Дурмуш нарадзілася ў 1985 годзе ў турэцкім горадзе Ізмір. У 2003 годзе яна пачала вучобу ў Блізкаўсходнім тэхнічным універсітэце, размешчаным у Анкары, спецыялізуючыся на малекулярнай біялогіі і генетыцы. Пазней Дурмуш выйграла грант Праграмы Фулбрайта і перабралася ў ЗША, каб працягнуць сваю адукацыю. У 2009 годзе яна атрымала ступень магістра тэхнікі і тэхналогіі ў Бостанскім універсітэце, а ў маі 2013 года ступень доктара філасофіі ў галіне біямедыцынскай інжынерыі ў Браўнаўскім універсітэцеNaside Gozde Durmus|Stanford Profiles ..
У 2014 годзе Дурмуш стала дактарантам у Стэнфардскім універсітэце. У цяперашні час яна працягвае свае даследаванні з Рональдам У. Дэвісам у цэнтры тэхналогій геному ў Стэнфардскім універсітэце і Школе медыцыны СтэнфардаDünyanın Gururu İki Türk Bilim İnsanı Bursa’ya Geliyor .. У 2015 годзе яна была ўключана ў рэйтынг «Top 35 Innovators Under 35» (TR35), як піянер у галіне біятэхналогіі і медыцыны, часопісам MIT Technology Review.
Навуковая дзейнасць Яе праца сканцэнтравана на распрацоўцы недарагіх нанатэхналагічных інструментаў, якія могуць быць выкарыстаны для дыягностыкі і лячэння захворванняў, такіх як, напрыклад, хуткі метад выяўлення фізічных асаблівасцяў клеткі, шляхам іх левітацыі ў магнітным полі, што дазваляе вымераць за больш кароткі прамежак часу, як мікроб рэагуе на пэўны прэпарат і дазваляе дыферэнцаваць ракавыя клеткі ад здаровых.
Катэгорыя:Жанчыны-вучоныя Катэгорыя:Выкладчыкі Стэнфарда