Целяшы́ (, ) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавета.
Назва
Назва аграгарадка Целяшы пайшла ад імя пана Ціляша.
Гісторыя
На карце ў 1776 г. адзначана як . У 1783 годзе было 11 двароў, жыло 104 жыхара. З 1848 года Целяшы ўваходзілі ў склад казённага Гарадзецкага маёнтка, было 19 двароў, вадзяны млын, царква. У 1858 у вёсцы ўжо існавала драўляная Ільінская царква, другую царкву быццам пабудавалі каля 1861.
У 1910 годзе вёска належала Целяшэўскаму сельскаму таварыству, было 89 двароў, 566 жыхароў. У 1926 годзе пражывала 528 жыхароў, працавала чатырохкласная школаАграгарадок Целяшы.
Адна царква згарэла ў 1933 С. 584.
У 1924—1961 і 1963—1965 гадах цэнтр Целяшоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 лістапада 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090)..
З 2007 года Целяшы атрымалі статус аграгарадка.
Геаграфія
Геаграфічна вёска знаходзіцца на поўначы Слаўгарадскага раёна.
Прамысловасць і сельская гаспадарка
У аграгарадку знаходзіцца СВК «Рассветовский Агро».
Сацыяльная сфера
У аграгарадку ёсць Целяшэўская базавая школа, дырэктар — Сцяпанаў Сяргей Віктаравіч.
Таксама ў Целяшах дзейнічае комплексны прыёмны пункт і фельчарска-акушэрскі пункт.
Славутасці Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943 годзе ў баях супраць нямецкіх захопнікаў ці памерлі ад ран у шпіталі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну С. 560.
Вядомыя асобы Сільвестр Яфімавіч Кавалёў — георгіеўскі кавалер Віктар Афанасьевіч Ракаў — паэт. Нарадзіўся ў Целяшах, працаваў настаўнікам у школе.
Спасылкі
Аграгарадок Целяшы ЦЕЛЯШЫ САБРАЛІСЯ НА ДЗЕНЬ ВЁСКІ Мая старонка — Целяшы
Катэгорыя:Гіжэнскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна