Хайфаўскі ўніверсітэт (, ) — ізраільская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Хайфа на гары Кармель.

Заснаваны ў 1963 годзе, універсітэт атрымаў поўную акадэмічную акрэдытацыю ў 1972 годзе, стаўшы шостай акадэмічнай вышэйшай навучальнай установай і чацвёртым універсітэтам Ізраіля. Універсітэт мае самую вялікую ўніверсітэцкую бібліятэку ў Ізраілі. Сярод ізраільскіх вышэйшых навучальных устаноў універсітэт мае самы вялікі працэнт (больш 40%) арабскіх студэнтаў.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Універсітэты Ізраіля Катэгорыя:Хайфа