19 красавіка 2023 года каля 20:20 перад школай у старым цэнтры Саны (Емен) сабраўся вялікі натоўп: былі жанчыны і дзеці, у асноўным малазабяспечаныя. Людзі, напярэдадні заканчэння Рамадана, чакалі атрымаць па 5000 еменскіх рыялаў (19 долараў ЗША) на чалавека. Гэта было часткай традыцыйнай міласці Закят аль-Фітр, арганізаванай мясцовымі гандлярамі. Падчас раздачы грошаў апалчэнцы-хусіты стралялі ў паветра, спрабуючы прывесці натоўп у парадак. Адна куля выпадкова трапіла ў электрычны провад, у выніку чаго ён выбухнуў, выклікаўшы паніку і цісканіну.
Падчас трагедыі па меншай меры 90 чалавек загінулі і 322 чалавекі атрымалі раненні.
Пасля інцыдэнту хусіты неадкладна ачапілі школу і закрылі доступ людзям, у тым ліку журналістам. Іх прадстаўнікі заявілі, што кампенсуюць кожнай сям’і загінулых адзін мільён рыялаў (каля 4000 долараў), а кожнаму параненаму — 200 000 (каля 800 долараў).
Зноскі
Катэгорыя:Красавік 2023 года Катэгорыя:Падзеі 19 красавіка Катэгорыя:Катастрофы 2023 года Катэгорыя:2023 год у Азіі Катэгорыя:Гісторыя Емена