«Сунічныя палі» () — сакрэтны комплекс ля асноўнага будынка турмы Гуантанама. Яго назва з’яўляецца адсылкай да песні «Бітлз» «». Аб’ект пабудаваны ЦРУ ў 2003 годзе для ўтрымання асабліва каштоўных вязняў, у ліку якіх саудзіты Абу Зубайда, Мустафа аль-Хаўсаі, Абд ар-Рахім аль-Нашыры і еменец Рамзі бін аль-Шыбх .
Першапачаткова ўсе чацвёра размяшчаліся ў галоўным комплексе, але супрацоўнікі ЦРУ вырашылі, што змаглі атрымаць ад іх дастаткова інфармацыі. Затрыманых неабходна было перавесці ў больш сакрэтнае і ахоўнае месца, каб амерыканская грамадскасць не даведалася пра ўтрыманне замежнікаў. Спецслужбы асцерагаліся, што ў СМІ пратачыцца інфармацыя аб катаваннях у дачыненні да вязняў.
Падчас судовага працэсу «» (2004) гэтыя вязні былі ўзяты пад варту паўторна, каб тыя не абвясцілі сакрэтную інфармацыю аб парушэннях з боку спецслужбаў. Пры вынясенні вердыкту ў іншай справе, вядомай у амерыканскіх СМІ як «», Вярхоўны суд ЗША пастанавіў, што ўтрыманне ўсіх чацвярых парушала канстытуцыю краіны.
У верасні 2006 года Абу Зубайда, Мустафа аль-Хаўсаі, Абд ар-Рахім аль-Нашыры, Рамзі бін аль-Шыбх і дзесяць іншых «высокапастаўленых зняволеных» былі пераведзены з комплексу «Сунічныя палі» ў асноўную частку турмы Гуантанама.
Катэгорыя:Сакрэтныя турмы ЦРУ