Нацыяналістычная партыя () — адна з дзвюх асноўных палітычных партый Мальты. Гэта хрысціянска-дэмакратычнаяNordsieck, Wolfram (2017). «Malta». Parties and Elections in Europe.Hans Slomp (30.09.2011). «Europe, A Political Profile: An American Companion to European Politics». ABC-CLIO. — С. 683. — ISBN 978-0-313-39182-8. і кансерватыўная палітычная партыяBalmer, Crispian (20.10.2017). «Death of a blogger casts shadow over murky Malta». Reuters.Khan, Mehreen (18.01.2022). «Malta’s Roberta Metsola elected president of European parliament». Financial Times.. Апісваецца як цэнтралісцкаяFuller, Thomas; Tribune, International Herald (19.04.2004). «A pivotal role envisaged on EU’s southern flank». The New York Times. альбо правацэнтрысцкая партыя паводле палітычнага спектру«Malta to hold parliamentary election on March 26». Reuters.«Centre-left wins Maltese election». Politico.. Яна падтрымлівае сяброўства Мальты ва Еўрапейскім СаюзеJon P. Mitchell (2002). «Ambivalent Europeans: Ritual, Memory and the Public Sphere in Malta». Taylor & Francis. — С. 156. — ISBN 9780415271530.. У цяперашні час супрацьстаіць Лейбарысцкай партыі.
Ідэалогія Нацыяналістычная партыя вылучылася з Антырэфармісцкай партыі, закладзенай Фартунатам Міці ў 1883 годзе, выступаючы супраць палітыкі падаткаабкладання брытанскіх уладаў, а таксама захадамі па развіцці адукацыйных і судовых сістэм за часам перыяду абмеркавання моўнага пытання ў краінеCassar, George (2003). «Politics, Religion and Education in Nineteenth Century Malta 1800—1919». Journal of Maltese Education Research. Faculty of Education, University of Malta. 1 (1): С. 96—118.. У першай палове XX стагоддзе, як мяркуецца, партыя прыхільна ставілася да Франсіска Франка і фашысцкага ўрада Беніта Мусаліні. Партыя падтрымлівала правы чалавека, але пакуль яны адпавядалі рымска-каталіцкаму стаўленню да іх. У далейшым партыя рушыла на больш цэнтрысцкія пазіцыі і стала больш прагрэсіўнай. Нацыяналістычная партыя выступала супраць увядзення разводаў на Мальце ў 2011 годзе«Malta passes historic divorce law». BBC News.. Аднак з таго часу змяніла свой пункт гледжання на пазіцыю падтрымкі больш ліберальных ідэй. Розныя фракцыі ў Нацыяналістычнай партыі выступаюць супраць ЛГБТ, але большасць яе парламенцкіх груп прагаласавала за ўхваленне аднаполых шлюбаў у 2017 годзе«Nationalist Party MPs to vote in favour of gay marriage». Independent.. За 2010-я гады партыя стала вельмі разнастайнай, а яе ідэалогія больш размытай.
Спасылкі Афіцыйны сайт.
Катэгорыя:Палітычныя партыі Мальты Катэгорыя:Хрысціянска-дэмакратычныя партыі