«Bałamut» () — гумарыстычны штотыднёвік на польскай мове, які выдаваўся ў Санкт-Пецярбургу ў 1830—1836 гадах.

У 1830—1831 выходзіў пад назвай «Bałamut petersburski», рэдактарам і выдаўцом быў Адам Рагальскі. У далейшым тыднёвік рэдагавалі Міхаіл Канарскі, Эдвард Масальскі, Восіп Сянкоўскі, у ім супрацоўнічалі Фадзей Булгарын, Язэп Крашэўскі (пад псеўданімам Kleofas Fakund Pasternak), Станіслаў Мараўскі. Па форме і зместу «Баламут» вельмі нагадваў віленскую сатырычную газету «Wiadomości Brukowe».

У «Баламуце» былі апублікаваны некалькі перакладаў басняў Івана Крылова, фрагменты твораў Аляксандра Грыбаедава, Дзмітрыя Бегічава, Міхаіла Загоскіна.

Літаратура

Катэгорыя:Часопісы Расійскай імперыі Катэгорыя:Гумарыстычныя часопісы Катэгорыя:Часопісы на польскай мове Катэгорыя:Часопісы Санкт-Пецярбурга