Солт-Піт (, ), таксама Кобальт () — кодавая назва сакрэтнай турмы ЦРУ на тэрыторыі Афганістана. Аб’ект знаходзіўся ля авіябазы Баграм.

Гісторыя У чэрвені 2002 года ЦРУ перадала афганскаму ўраду больш за 200 000 долараў на будаўніцтва турмы. У верасні таго ж года аб’ект быў здадзены і пачаў функцыяваць. Меркавалася, што кантраляваць комплекс будуць афганцы, але ў канчатковым выпадку ён трапіў да амерыканцаў.

Узімку 2005 года існаванне ўстановы стала вядома шырокай публіцы. Як высветлілася ў 2011 годзе, Солт-Піт быў адным з пунктаў утрымання вязняў перад адпраўкаў у Гуантанама. Сярод зняволеных аб’ект празваны «чорнай турмой».

Напярэдадні вываду войск ЗША з Афганістана большая частка Солт-Піт была разбураны, каб комплекс не трапіў у рукі талібаў.

Парушэнні Затрыманыя сцвярджалі, што іх трымалі ў поўнай цемры тыднямі. Яны былі прыкаваны да рашотцы ў цесных месцах і заставаліся ў такім жа нязручным становішчы. Вязняў пазбаўлялі ежы і вады, а калі і давалі, то только брудную страву. Адзін затрыманы паведаміў, што яму пагражалі згвалтаваннем.

У 2005 годзе ў Солт-Піт загінулі двое афганскіх палонных. Паводле расследавання Міністэрства абароны ЗША, іх забілі.

Спасылкі GlobalSecurity.org satellite imagery of the Salt Pit.

Катэгорыя:Вайна ў Афганістане (2001—2021) Катэгорыя:Сакрэтныя турмы ЦРУ Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Афганістана Катэгорыя:Колішнія турмы