Жама́йце (, сапраўднае імя: Юлія Бянюшавічу́це-Жыманцене, ; , паводле іншых звестках 31 (19) мая або 12 чэрвеня (31 мая), маёнтак Буканты, каля горада Плунгяны, Жамойць, цяпер Літва — 7 снежня 1921, Мар’ямпаль, Літва) — літоўская пісьменніца, драматургіня, асветніца. Адна з галоўных удзельніц Літоўскага нацыянальнага Адраджэння ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў.

Біяграфія

Паходзіла са збяднелай шляхты. З 1864 года працавала нянькай і пакаёўкай. У 1865 годзе пабралася шлюбам з былым прыгоннікам Лаўрынасам Жымантасам. Трыццаць год з мужам займалася сельскай гаспадаркай. Нарадзіла сем дзяцей. Толькі напярэдадні Першай сусветнай вайны пераехала ў Вільню, дзе актыўна ўдзельнічала ў камітэце па дапамозе ўцекачам. З 1913 па 1915 гады рэдагавала газету «Жамойцкае жыццё» (Lietuvos žinias). У 1916 годзе паехала ў ЗША для збору грошай на дапамогу пацярпелым у вайне. Вярнулася ў Літву і ў 1921 годзе памерла ад пнеўманіі ў Мар’ямпаліRasa Gečienė, Ugningos prigimties Žemaitė anksti ištekėjo ir pagimdė 7 vaikus, tačiau tikrą meilę pažino tik perkopusi per 60 metų, у Moteris, https://www.moteris.lt/lt/psichologija/g-58440-ugningos-prigimties-zemaite-anksti-istekejo-ir-pagimde-7-vaikus-taciau-tikra-meile-pazino-tik-perkopusi-per-60-metu.

Псеўданім Псеўданім Жамайце ўзнік дзякуючы мовазнаўцу Ёнасу Яблонскісу. У 1894 годзе пад уплывам пісьменніка Повіласа Вышынскіса Юлія Жыманцене напісала першае апавяданне «Сватанне», якое даслалі Ё. Яблонскісу і Г. Пяткявічайце-Біце. Яны надрукавалі яго пад іншай назвай — «Восеньскі вечар» () у Літоўскім календары 1895 года. Па прапанове Ё. Яблонскіса рэдакцыя падпісала твор імем Жамайце (то бок жамойтка, жмудзінка), бо апавяданне было напісана на жамойцкай гаворцыValstybinė grožinės literatūros leidykla. «Žemaitė gyvenime ir kūryboje» Vilnius, 1956 m.. Так мянушка стала псеўданімам пісьменніцы.

Творчасць Пакінула больш за 350 твораў (аповесці, апавяданні, нарысы, п’есы і артыкулы)Viktorija Daujotytė, Žemaitė, Nuostabos laukas, http://www.xn--altiniai-4wb.info/files/literatura/LG00/Viktorija_Daujotyt%C4%97._%C5%BDemait%C4%97.LG8702A.pdf. належала да рэалістычнай літаратурнай плыні. Крытыкавала апалячаных літоўцаў, рэлігійнікаў, царскую ўладу і Думу, за што ў 1915 годзе на два тыдні трапіла ў турму Лукішкі. Шмат пісала ў падтрымку жаночай эмансіпацыі. Шмат увагі надавала апісанню жыцця жанчыны. У творах пераважаюць негатыўныя жыццёвыя апісанні, апавяданні эпічныя, іранічныяBrigita Speičytė, Žemaitė, http://www.xn--altiniai-4wb.info/index/details/1107.

Па-беларуску некалькі апавяданняў («За зачыненымі аканіцамі» і «Верны пёс») пісьменніцы ў перакладзе У. Гарбацкага публікаваліся ў 2021 годзе ў «Новым Часе».

Спіс твораў

Апавяданні Laimė nutekėjimo (1896—1898) Marti (1896) Petras Kurmelis (1896—1898) Topylis (1897) Neturėjo geros motynos (1895) Sutkai (1891) Sučiuptas velnias (1898) Paveikslai (1899—1901)

П’есы Trys mylimos (1897) Piršlybos (1898) Mūsų gerasis (1899) Valsčiaus sūde (1900)

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі Катэгорыя:Пісьменніцы Літвы Катэгорыя:Постаці фемінізму Катэгорыя:Рэалізм Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Асобы на банкнотах Катэгорыя:Людзі, у гонар якіх названыя аб’екты Катэгорыя:Зняволеныя Лукішскай турмы Катэгорыя:Літоўскамоўныя пісьменнікі