Мікала́й Ада́мавіч Яцко́ў (псеўданімы: Адам Доман, Панас Прусак; нарадзіўся 22 мая 1959, Магілёў) — беларускі паэт, публіцыст, кампазітар-песеннік.
Біяграфія
Мікалай Адамавіч Яцкоў нарадзіўся 22 мая 1959 года ў Магілёве. Бацька — Адам Фролавіч Яцкоў з вёскі Даманы Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці, маці — Яўгенія Яўсееўна Яцкова (Шандыбкіна) з вёскі Пудаўні Дрыбінскага раёна.
Вучыўся ў магілёўскіх школах № 11, 12, 27 і 29. Скончыў у 1977 годзе Магілёўскае культасветвучылішча імя Н. К. Крупскай, а потым у 1981 годзе Мінскі інстытут культуры. Служыў у 1981—1983 гадах у арміі. У 1981-2021 гадах працаваў дырэктарам Брылёўскага сельскага Дома культуры Магілёўскага раёна. Са снежня 2021 года на пенсіі.
Творчасць
Паэзія Выступае як паэт. Свае творы друкаваў у мясцовых і рэспубліканскіх перыядычных выданнях, у калектыўных зборніках «Дняпроўскія хвалі», «Матчына слова», «Тутэйшы шляхціч», у хрэстаматыі для старэйшых класаў «Сэрцам роднага слова краніся».
Выдаў зборнікі паэзіі «Міколавы прыпеўкі» (2005 г.), «Кракаўскія сшыткі» (2005 г.), «Хрышчацік» (2007 г.)
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (рэкамендацыі Генадзя Бураўкіна, Сяргея Законнікава і Эдуарда Акуліна).
У красавіку 2012 года абраны старшынёй Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Публіцыстыка Як публіцыст друкаваўся ў рэспубліканскіх і ўсесаюзных выданнях.
Музыка Актыўна выступае як кампазітар-песеннік. Напісаў каля 1300 песень на вершы беларускіх паэтаў. З’яўляецца аўтарам песенных зборнікаў «Гронка бэзу» (у сааўтарстве з Тамашом Ляшонкам) і «Знічка» (у сааўтарстве з Іванам Карэндам). Песні Міколы Яцкова друкаваліся ў шматлікіх выданнях, у аўтарскіх зборніках Васіля Карпечанкі «Толькі з табою», Генадзя Рыкоўскага «Лісце клёнаў залатое» і «Зорная росып», Віктара Сухарава «Ненапісаная карціна», Івана Цітаўца «Ёсць любоў у мяне», Сяргея Панізніка «Дабравест», Надзеі Салодкай «Апошняя квадра».
Выпусціў кампакт-дыскі: «Пуцяводная ніць» (на вершы Станіслава Валодзькі), «Успомніце хоць раз» (на вершы Р. Барадуліна), «Мае сны без цябе пустыя» і «Непрычалены човен» (на вершы Э. Акуліна), «Знічка» (на вершы Івана Карэнды), «Врата» (на вершы Валянціна Барадзіна), «Не боюсь я тебя потерять» (на вершы Мікалая Траянава).
Песні М. Яцкова ўвайшлі ў рэпертуар народнага артыста Беларусі Мікалая Скорыкава, заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Нэлі Багуслаўскай, Надзеі Мікуліч, Леаніда Нікольскага. Іх выконваюць Уладзімір Ухцінскі, Збыслаў Белы, ансамбль «Любо-Дорого». Песні таксама ўключаліся ў канцэртныя праграмы Дзяржаўнага аркестра эстраднай і сімфанічнай музыкі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.
У ліпені 2003 года прадставіў тры канцэртныя праграмы на вершы беларускіх паэтаў на міжнароднай сустрэчы «Беларускі Трыялог» у г. Крынкі (Польшча).
Аўтар музыкі афіцыйна зацверджанага гімна Магілёва (у сааўтарстве з Аляксандрам Шлеянковым) і афіцыйна зацверджанага гімна Слаўгарада (у сааўтарстве з Феліксам Шкірманковым)
Панас Прусак Панас Прусак — літаратурны псеўданім Мікалая Яцкова. Па легендзе, Панас Прусак — жыхар вёскі Брылі. Ён вельмі любіць слухаць розныя гісторыі з вуснаў сваіх аднавяскоўцаў, а потым вершавана пераказвае гэтыя аповеды ў так званых «падарожных паэмках» (аўтар абазначэння жанру — Сакрат Яновіч). Самы лепшы сябар у Панаса — Мікалай Яцкоў. У выніку іх сустрэч паэмкі перыядычна і з’яўляюцца пад брылёўскім небам.
Паэмы «Мсціслаўскае свята» (2001) «Семінар» (2002) «Канферэнцыя» (2004) «Дзень Волі» (2005) «Юбілей» (2005) «Заходні накірунак» (2005) «Як жа дорага быць любым!» (2005) «Кастрычніцкія атавы» (2006)
Спасылкі Слава и гордость земли Могилёвской Мікалай Адамавіч Яцкоў. Фотаальбом. Мікола Яцкоў на kamunikat.org. Вершы Мікалая Яцкова на «Графоманов. Нет» Услуга по разумной цене, или Плати, односельчанин, за баян! Особенности досуга на селе (каментар) Гісторыя Магілёўскага каледжа мастацтваў і знакамітыя выпускнікі Панас Прусак на «Графоманов. Нет» Песні Міколы Яцкова на вершы Міколы Шабовіча Плэйкасты (песні) Міколы Яцкова М. Яцкоў у Электронным каталозе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Песні Міколы Яцкова на вершы Паўлюка Галушкі Кліп на песню «Восень» (верш Алеся Казекі) Песні Міколы Яцкова на muzofon.com Песні «Колыбельная» (верш А. Казекі) і «Одноклассница» (верш К. Севярынца)
Выдавецкая дзейнасць Кнігі выдавецтва «Справа» Бюлетэнь «Брылёўская мінуўшчына» Бюлетэнь «Брылёўскі вернік» Бюлетэнь «Брылёўскі летапіс» Бюлетэнь «Брылёўскія далягляды» Бюлетэнь «Дняпроўская строма»
Катэгорыя:Нарадзіліся 22 мая Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1959 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Магілёве Катэгорыя:кампазітары Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:публіцысты Беларусі Катэгорыя:Кампазітары-песеннікі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты