Анатоль Міхайлавіч Адоскін (; , — , Масква) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (1996).
Біяграфія Нарадзіўся 23 лістапада 1927 года ў Маскве. У 1948 годзе скончыў студыю пры Тэатры імя Массавета пад кіраўніцтвам Юрыя Завадскага. Па заканчэнні быў запрошаны ў трупу тэатра.
У 1961 годзе перайшоў у трупу тэатра «Сучаснік». У 1965 годзе быў запрошаны ў тэатр імя Ленінскага камсамола, а ў 1968 годзе вярнуўся ў Тэатр імя Массавета.
Жонка — Вольга Георгіеўна Тарасава (нар. 1927), балерына, балетмайстар і педагог ГІТІСа, пляменніца актрысы Алы Тарасавай. У шлюбе з 1944 года і да дня смерці артыста. Дачка — Марыя, настаўніца англійскай мовы.
Памёр 20 сакавіка 2019 года ў Маскве на 92-м годзе жыцця. Грамадзянская паніхіда прайшла 23 сакавіка ў Тэатры імя Массавета. Пахаваны ў Маскве на Данскіх могілках (4 участак).
Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Акцёры Расіі Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Акцёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Тэатральныя педагогі СССР Катэгорыя:Тэатральныя педагогі Расіі Катэгорыя:Тэатральныя педагогі XX стагоддзя Катэгорыя:Акцёры і актрысы «Ленкама»