Іван Іванаў Давы́дкаў (; ) — балгарскі паэт, празаік, перакладчык. Заслужаны дзеяч культуры Балгарыі (1975).
Біяграфія Скончыў у 1951 годзе Сафійскі ўніверсітэт.
У 1958—1959 гадах праходзіў стажыроўку ў Беларусі і ва Украіне, вывучаў беларускую і ўкраінскую мовы, знаёміўся з бачнымі прадстаўнікамі беларускай і ўкраінскай літаратуры.
Аўтар зборнікаў паэзіі «Дняпро цячэ пад маім акном» (1960), «Азарэнне» (1970), «Танец кіпарысаў» (1975), раманаў «Кавалак хлеба для падарожніка» (1970), «Рыфы далёкіх зорак» (1981) і інш.
Перакладаў рускую, беларускую, украінскую паэзію, На балгарскай мове апублікаваў творы Я. Купалы («Явар і каліна», «Выйдзі…», «3 кутка жаданняў», «Асёл і яго цень», «Лён» і інш.), Я. Коласа, А. Куляшова, П. Панчанкі, М. Танка, П. Броўкі, Н. Гілевіча і інш.
Беларусі прысвяціў вершы «Вячэрняя песня» і «Калі нарадзіўся мой сын…».
Беларускія пераклады У 1970 годзе ў перакладзе Г. Бураўкіна, Н. Гілевіча, А. Разанава выйшла кніга выбранай лірыкі Давыдкава «Крокі вернасці», адметная пошукам гераічнага пачатку ў штодзённых праявах жыцця, імкненнем раскрыць духоўны свет сучасніка праз псіхалагічную паглыбленасць вобразаў. У 1981 годзе раман Давыдкава «Белы конь за акном» пераклаў У. Анісковіч.
Літаратура
Катэгорыя:Члены Саюза балгарскіх пісьменнікаў Катэгорыя:Паэты Балгарыі Катэгорыя:Пісьменнікі Балгарыі Катэгорыя:Перакладчыкі Балгарыі Катэгорыя:Перакладчыкі на балгарскую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з украінскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Балгарскамоўныя паэты Катэгорыя:Балгарскамоўныя пісьменнікі