Дублі́раванне:

Дубліраванне — выкананне паралельна з кім-небудзь аднолькавай (падобнай) работы; паўтарэнне, выкананне чаго-небудзь у 2 экзэмплярах. Дубліраванне тэкстыльных матэрыялаў — здвойванне і змацаванне матэрыялаў з дапамогай ніцяных строчак ці клею (напрыклад, склейванне 2 розных тканін) або пад ціскам пасля аплаўлення паверхні аднаго з матэрыялаў (напрыклад, мацаванне паралону з тканінай ці трыкатажам). Дубліраванне фільма (дубляж) — узнаўленне моўнай часткі гукавога кінафільма на інш. мове з сінхранізацыяй рухаў губ акцёра на экране і дублёра. Дубліраванне кода — з’ява ў праграмаванні, пры якім некаторыя ўчасткі зыходнага кода могуць сустракацца больш чым аднойчы, як унутры адной, так і ў некалькіх праграмных сутнасцях.

Літаратура