Сту́дзень — першы месяц Грыгарыянскага календара і дзясяты месяц старажытнарымскага. Складаецца з 31 дня.

Назва

У старабеларускай мове месяц назваўся стычень, пры гэтым славянская назва выкарыстоўвалася побач з лацінскай формай генвар. У выданнях Францыска Скарыны даецца народная назва студзеня — стыченьСкарына Ф. Творы:…, таксама яна ўпамінаецца ў «Храналогіі» Андрэя Рымшы (1581)Андрей Рымша. [Хронология]…. Слова студень выкарыстоўвалася ў старабеларускіх тэкстах у значэнні «холад».

Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912 годзе, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзены прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: у 1907 — январ (стычань), у 1908 — стычань, у 1909 — январ, у 1910—1912 — студзень (январ); далей — студзень («бо дужа сцюдзёна»)Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2..

Крыніцы

Літаратура Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О. Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Івана Федорова. Львів, 1974. — С. 33, 36.

 — С. 138, 139

Катэгорыя:Месяцы