«Сабака і воўк» (Воўк, сабака і кошка; Мядзведзь, сабака і кошка; , , , 42. Про вовка // Труды этнографическо-статистической экспе- диции в Западно-Русский край. / Материалы и исследования, собранные д. чл. П. П. Чубинским. — Том II. Малорусские сказки. — , 1878, отд. 1 — С. 124 ; , ) — сюжэт , і беларускіх народных казак. Адносіцца да так званых казак пра жывёл. Рускіх варыянтаў — 3, украінскіх — 22, беларускіх — 7. Сюжэт сустракаецца таксама ў казках некаторых народаў расійскага Усходу, напрыклад, башкір.

Сюжэт

У указана пад нумарам 101 «Сабака і воўк (мядзведзь)»: воўк па ўгаворы з сабакам выкрадае дзіця (авечку) і дае сабаку адабраць яго; за гэта стары сабака атрымлівае пражытак ад гаспадара.

лічыў, што ўсе варыянты, якія развіваюць гэты эпізод, узыходзяць да байкі Эзопа «Сабака і воўк» Животный эпос на Западе и у славян. — Казань: Типография Императорского университета, 1882. — VIII+317 с. — С. 145. Існуе варыянт літаратурнай казкі Льва Талстога, які з’яўляецца вольным перакладам байкі Эзопа «Сабака і воўк»Толстой Л. Н. Полное собрание сочинений. — Том 21. Новая азбука и русские книги для чтения. (1874—1875). — : Художественная литература, 1957. — С. 647..

У культуры

У кінематографе У 1982 годзе па матывах украінскай народнай казкі «Сярко» () быў зняты савецкі мультфільм «Жыў-быў пёс».

У мастацтве Сярод мастакоў, якія стваралі ілюстрацыі да гэтай казкі, можна згадаць Міхаіла Эндэ, Валянціна ЦіхановічаСабака і воўк : беларуская народная казка : [для малодшага ўзросту / апрацоўка А. Якімовіча; мастак В. Ціхановіч]. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя дзіцячай літаратуры, 1955. — 13, c. : каляр. іл. ; 25 см. — 75000 экз. — 80 к., Анатоля ВолкаваСабака і воўк : беларуская народная казка : [для дашкольнага ўзросту / апрацоўка А. Якімовіча; малюнкі А. Волкава]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. — с. : каляр. іл. ; 19 см. — (Казка за казкай). — 170000 экз. — 7 к., , , Дзяніса КраўцаСерко. Украинская сказка, художник Денис Кравец і іншых.

У філатэліі

У 2001 годзе Пошта Украіны выпусціла паштовую марку з сюжэтам казкі «Сярко» працы мастака .

У баністыцы

Нацыянальны банк Казахстана ў 2014 годзе выпусціў манету 50 тэнге ў серыі «Казкі народаў Казахстана» з выявай украінскай казкі «Сярко».

Літаратура

Сюжэт № 101. «Сабака і воўк (мядзведзь)» // Параўнальны паказальнік сюжэтаў. Усходнеславянская казка

Катэгорыя:Беларускія казкі Катэгорыя:Украінскія казкі Катэгорыя:Рускія казкі