Сун Цынлінь ( піньінь Sòng Qìnglíng; 1893—1981) — кітайская палітычная і дзяржаўная дзяячка, кіраўнік Кітайскай Народнай Рэспублікі з 1968 па 1972 гады. Таксама служыла ў якасці намесніцы старшыні КНР (з 1959 па 1975), старшыня , і старшыня Цэнтральнага народнага ўрада КНР. Адна з трох «сясцёр Сун», якія адыгралі значную ролю ў гісторыі Кітая XX стагоддзя.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і кітайска-амерыканскага бізнесмена і прапаведніка Чарлі Суна. Вучылася ў школе для дзяўчынак, створанай амерыканскімі місіянерамі-метадыстамі (McTyeire School for Girls). Працягнула адукацыю ў ЗША ў жаночым каледжы Wesleyan College, таксама звязаным з метадысцкай царквой.

Па вяртанні ў Кітай у 1913 годзе працавала сакратаром у Сунь Ятсена. У 1915 годзе, насуперак волі бацькоў, выйшла замуж за Сунь Ятсена, які быў на 27 гадоў старэйшы за яе. Вяселле адбылося ў Японіі, дзе жыў у эміграцыі Сунь Ятсен. Была яго жонкай і вернай паплечніцай на працягу 10 гадоў. Падтрымлівала палітыку саюза паміж Гаміньданам і Камуністычнай партыяй Кітая.

У 1926 годзе на другім Усекітайскім з’ездзе Гаміньдана Сун Цынлін была абраная членам ЦК і начальнікам сектара па працы сярод жанчын. Пасля расколу паміж Гаміньданам і КПК, які адбыўся ў 1927 годзе, з’ехала ў СССР. У 1929 годзе яна была абраная ганаровым старшынёй другой канферэнцыі . У 1931 годзе вярнулася ў Кітай. Займалася працай у сферы дабрачыннасці.

Выступала супраць ганенняў Чан Кайшы супраць сваіх палітычных праціўнікаў. У 1932 годзе заснавала Кітайскую Лігу правоў чалавека. Падчас япона-кітайскай вайны ў 1939 годзе заснавала Лігу абароны Кітая.

У 1948 годзе была абраная ганаровым старшынёй  — малой партыі, якая ўтварылася ў выніку левага адколу ад Гаміньдана. Пасля перамогі камуністаў у грамадзянскай вайне жыла ў КНР. У 1951 годзе заснавала штомесячны часопіс для замежнай аўдыторыі «Кітай на будоўлі» (пасля «Кітай сёння»). Запрасіла працаваць у часопіс , які стаў пасля рэдактарам часопіса.

У 1959—1975 гадах — намесніца старшыні КНР. З 1954 старшыня (затым ганаровы старшыня) Таварыства кітайска-савецкай дружбы, ганаровы старшыня . Незадоўга да смерці ўступіла ў КПК.

16 мая 1981 года, за 13 дзён да смерці, была абрана «ганаровым ».

Прэмія Міжнародная Сталінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1951) — уручаў Ілья Эрэнбург.

Спасылкі

China Welfare Institute — сайт арганізацыі, заснаванай Сун Цынлін.

Катэгорыя:Першыя жанчыны ў прафесіі Катэгорыя:Лаўрэаты Міжнароднай Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Кітая Катэгорыя:Члены Гаміньдана Катэгорыя:Жанчыны Кітая Катэгорыя:Палітыкі Кітая Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі