Бітва за Абіджан — завяршальныя падзеі другой грамадзянскай вайны ў Кот-д’Івуары.
Сітуацыя ў краіне 28 лістапада 2010 года ў Кот-д’Івуары былі праведзены прэзідэнцкія выбары. Двума галоўнымі кандыдатамі сталі дзеючы прэзідэнт Ларан Гбагбо і апазіцыянер Аласан Уатара. Вынікі галасавання выклікалі спрэчкі, а хутка і ўзброеныя сутыкненні.
Прыхільнікі Уатары, якіх падтрымалі Францыя і міратворчыя сілы ААН, на момант пачатку канфлітку ўмацаваліся на поўначы краіны, але ў сакавіку 2011 года разгарнулі наступленне на поўдзень, дзе засяродзіліся войскі Гбагбо.
30 сакавіка атрады Уатары без бою ўзялі пад свой кантроль сталіцу краіны Ямусукра, а 31 сакавіка яны ўвайшлі ў Оппозиционеры захватили столицу Кот-д’Ивуара. Апошнім буйным горадам, які заставаўся за войскамі Гбагбо, быў Абіджан.
Баявыя дзеянні
Папярэднія сутыкненні Першыя сутыкненні ў горадзе адбыліся яшчэ ў пачатку сакавіка. Тады ў іх ўдзельнічалі паліцыя, верная Гбагбо, і грамадзянскія прыхільнікі Уатары. Асноўныя падзеі адбываліся ў раёне Абабо. Гвалт вымусіў звыш 200 000 чалавек пакінуць горадИз-за уличных боев район Абиджана покинули 200 тыс. беженцев. Ахвярамі супрацьстаяння сталі 6 жанчын з лагера Уатары, якія загінулі ў сутыкненні з сілавікаміПри разгоне демонстрации в Кот-д’Ивуаре убиты шесть женщин.
Да паланення Гбагбо Напярэдадні баёў у Абіджане пачалі ўзводзіць барыкады з аўтамабільных пакрышакУ резиденции действующего главы Кот-д’Ивуара в Абиджане идет бой. Штурм горада пачынаўся 31 сакавіка, калі лаяльныя Уатары апалчэнцы групоўкі «Рэспубліканскія сілы Кот-д’Івуара» на ўзыходах уваходзяць у АбіджанGbagbo’s I.Coast rival tightens noose. Узброеныя атрады бяруць пад ахову .
Першыя баі адбыліся ля прэзідэнцкай рэзідэнцыі ў прыгарадзе Какады. Агонь па галоўнай пазіцыі сіл Гбагбо вёўся з пяці кропак. Варагуючыя бакі ўжылі ў тым ліку артылерыю. Акрамя таго, спынена дзейнасць дзяржаўнага тэлебачання, офіс якога размяшчаўся побачВ Кот-д’Ивуаре идет бой возле резиденции президента. 1 красавіка французскія вайскоўцы па загадзе Нікаля Сарказі ўварваліся ў краіну, высадзіўшыся на паўднёвай ускраіне Абіджана, аргументаваўшы гэта мэтай «абароны французскіх грамадзян»Французы пошли воевать в Кот-д’Ивуар. Адначасна міратворцы ААН захопліваюць аэрапорт.
З 4 на 5 красавікаМиротворцы с Украины обстреляли военный склад в Кот-д’Ивуаре французскія войскі і сілы ААН праводзяць верталётны рэйд на пазіцыі войск Гбагбо. Пад удары трапілі яго рэзідэнцыя і ваенная база Акуеда. У атацы ўдзельнічалі два верталёты Мі-24П украінскага міратворчага кантынгенту, якія абстралялі з 30-мм гармат хованкі з ваеннай тэхнікай і знішчылі склад са зброяй і артылерыйскімі снарадамі. Па машынах адкрылі агонь з зямлі, але пілоты паспелі здзейсніць супрацьзенітны манеўр і сышлі на віражы са слізгаценнемАлександр Ильченко. Не ходите, дети, в Африку гулять. Как живет Кот-д’Ивуар // «Сегодня. UA» от 27 мая 2013.
9 красавіка сілы, падначаленыя Ларану Гбагбо, перайшлі ў наступленне: яны занялі стратэгічна важныя кварталы Абіджана і наблізіліся да штаб-кватэры Аласана УатарыВойска Гбагбо перешли в наступление.
11 красавіка французскія войскі зноў абстралялі ракетамі з верталётаў рэзідэнцыю. Пасля нападу з паветра французскі спецназ распачаў наступленне на аб’ект. Для падаўлення супраціўлення праціўніка былі вылучаны 30 адзінак бранятэхнікіФранцузы расстреляли резиденцию Гбагбо. У выніку атакі Гбагбо быў захоплены ў палон і перададзены прыхільнікам УатарыIvory Coast: Gbagbo held after French troops move in — BBC..
Пасля паланення Гбагбо Пасля 11-га чысла рэшткі прыхільнікаў Гбагбо пад пачаткам працягвалі змагацца, засяродзіўшыся ў раёнах Ёпугон і Абабо. Аласан Уатара заклікаў іх скласці зброю. Атрымаўшы адмоўны адказ, новыя ўлады распачалі ваенную аперацыю ў Абабо. 27 красавіка ў адным з баёў загінуў сам Кулібалі. Хутка Абабо перашоў да войск Уатары. Пазней, 4 мая, рэспубліканская гвардыя захапіла Ёпунгон, і апошнія атрады прыхільнікаў Гбагбо спынілі супраціў" Côte d’Ivoire: le dernier bastion pro-Gbagbo est tombé ".
Вынікі і наступствы У сувязі з пачаткам баёў у Абіджане вылілася гуманітарная катастрофа, паколькі ў горад не паступала харчаванне. Акрамя таго, як паведаміў прадстаўнік Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Руперт Колвіл, ужо на 5 красавіка ў выніку падзей загінулі дзясяткі чалавекДесятки человек погибли в результате боев в ивуарийском городе Абиджан. На фоне сутыкненняў фіксуюцца акты рабавання і вандалізму. Баі і рост злачыннасці пагражаюць бяспецы замежных грамадзян, таму з 3 красавіка французскія войскі праводзяць эвакуацыю 12 тысяч суайчыннікаў.
У дзень завяршэння сутыкненняў рашэннем Канстытуцыйнага савета Аласан Уатара афіцыйна абвяшчаецца Прэзідэнтам РэспублікіAlassane Ouattara proclamé président de la Côte d’Ivoire.
30 лістапада 2011 года былы прэзідэнт краіны Ларан Гбагбо і яго памочнік Шарль Б’е-Гудэ паўсталі перад Міжнародным крымінальным судом. Ім прад’яўляліся абвінавачванні ў злачынствах супраць чалавецтва, учыненых падчас узброенага канфлікту. 28 лютага 2016 года пачаліся слуханні па справе«Экс-лидер Кот-д’Ивуара отверг обвинения на суде в Гааге». Гбагбо стаў першым былым кіраўніком дзяржавы, які асабіста паўстаў перад судом у Гаазе. 15 студзеня 2019 года ён быў апраўданы.
Крыніцы
Катэгорыя:Бітвы XXI стагоддзя Катэгорыя:Ваенна-палітычны крызіс у Кот-д’Івуары Катэгорыя:Канфлікты 2011 года Катэгорыя:Сакавік 2011 года Катэгорыя:Красавік 2011 года Катэгорыя:Май 2011 года Катэгорыя:Абіджан