Aerostar — беспілотны разведвальны самалёт (БПЛА) вытворчасці ізраільскай кампаніі Aeronautics Defense Systems. Распрацаваны на базе БПЛА «Scout». Першы палёт здзейсніў у 2000 годзе.

Апісанне У бартавы комплекс уваходзяць сродкі сувязі і абмену данымі, мае зменную карысную нагрузку, у штатным варыянце абсталяваны лічбавай відэа-камерай, сумешчанай з цеплавізарам інфрачырвонага дыяпазону, што дазваляе праводзіць разведку ў любое надвор’е і на працягу дня і ночы.

Наземны пункт кіравання з прыёмнай антэнай аўтаномны, і можа быць змантаваны на грузавым аўтамабілі.

Абсталяваны высоканадзейным дызельным рухавіком Zanzottera 498i з электронным упырскам паліва магутнасцю 29 кВт.

ЛТХ даўжыня: 4,5 м вышыня: 1,3 м размах крыла: 8,5 м радыус дзеяння: 250 км маса карыснай нагрузкі: 50 кг максімальная ўзлётная вага: 220 кг максімальная вышыня палёту: 5500 м крэйсерская хуткасць: 102 км/г максімальная хуткасць: 206 км/г працягласцю палёту: 12 г

Эксплуатанты : 4 адзінкі на 2016 годThe Military Balance 2016,p.180. : у 2004 годзе атрымана 2 адзінкі. : у 2006 годзе былі замоўлены для берагавой аховы і аховы нафтавых платформаў у дэльце ракі НігерNigeria Purchases Aerostar UAVs and SeaStar USVs for Coastal Surveillance (Wednesday, April 12, 2006). : у 2007 годзе быў заключаны кантракт агульным коштам 10 млн. долараў на прадастаўленне ў карыстанне трох Aerostar.

Спасылкі Aerostar | Беспилотие

Катэгорыя:Беспілотныя лятальныя апараты