Transport Allianz C.160 Transall — сярэдні ваенна-транспартны самалёт, распрацаваны франка-германскім кансорцыумам для патрэб ВПС дзвюх краін.

Здзейсніў першы палёт 25 лютага 1963 года. Серыйная вытворчасць працягвалася да 1972 года і аднаўлялася ў Францыі ў першай палове 1980-х гадоў; усяго пабудавана 214 самалётаў. «Трансал» экспартаваўся ў Турцыю і ПАР.

Спраектаваны для ваенных дзеянняў і дапаможных палётаў.

Катэгорыя:Самалёты Францыі Катэгорыя:Самалёты Германіі Катэгорыя:Ваенныя самалёты