Зіна (Зінаіда Якаўлеўна) Гімпелевіч (Шварцман; нар. 1949, г. Мінск) — беларускі і канадскі філолаг, культуролаг, беларусістка.
БІяграфія Нарадзілася ў Мінску ў 1949 годзеМастацтвазнаўца з Канады Зіна Гімпелевіч: «Няхай ангельскамоўныя ведаюць, што беларусы ня лыкам шытыя». Яе айчымам быў беларускі кампазітар Дзмітрый Камінскі.
Пры ўладкаванні на працу на Беларускае тэлебачанне вытрымала іспыт (напісала праграму, якую прынялі), але ў працы ёй адмовілі з прычыны яўрэйскай нацыянальнасці, прапанавалі ўзяць нацыянальнасць айчыма, але яна не згадзілася. Калі ў Зінаіды нарадзілася дачка, айчым настаяў на тым, каб яна пакінула краінуАнкета пасьля лета. Зіна Гімпелевіч: «Я казала гэбэшніку: можаш мяне забіць, але я вам ня здамся». 11 верасень 2019. Эмігравала ў Канаду ў 1979-м з першым мужам і дачкой. Скончыла каледж Хілфілд Страталан у Гамільтане, пасля Універсітэт Ватэрлоа.
Сумесна з Івонкай Сурвілай і Паўлінай Сміт-Пашкевіч арганізавала адзін з першых у свеце Фонд для дапамогі ахвярам Чарнобылю ў Беларусі (CRFCVB) і шмат гадоў была яго першай віцэ-прэзідэнткай.
Ганаровая прафесарка канадскага Універсітэта Ватэрлоа. Прэзідэнтка, пасля ганаровая прэзідэнтка Канадскай асацыяцыі славістаў, віцэ-прэзідэнтка Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (МАБ), у 2002—2017 гадах прэзідэнтка Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Канадзе. Ганаровы член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Навуковая дзейнасць Аўтар дзевяці манаграфій, у тым ліку пра творчасць Васіля Быкава, 17 раздзелаў у калектыўных акадэмічных выданнях. Навуковыя інтарэсы: беларуская і руская мова і літаратура; яўрэйская літаратура; культура XX стагоддзя.
У 2023 годзе Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе і Згуртаванне беларусаў Канады выдалі кнігу Гімпелевіч «Biełarusian Fine Art: Time and Time Again» («Беларускае выяўленчае мастацтва: зноў і зноў»).
Катэгорыя:Беларусы ў Канадзе Катэгорыя:Імігравалі ў Канаду з Беларусі Катэгорыя:Беларусісты Катэгорыя:Філолагі Катэгорыя:Славісты Катэгорыя:Культуролагі Катэгорыя:Вучоныя Канады