Стая́нка — археалагічны аб’ект, неўмацаванае пасяленне людзей каменнага і бронзавага вякоў, на якім пры даследаванні знаходзяць рэшткі жытлаў, агнішчаў, прылады працы і вырабы.
Тэрмін узнік у XIX стагоддзі. Спачатку ім пазначалі месцы часовага пражывання першабытных людзей, пазней — аседлых плямён. У эпоху неаліту стаянкі размяшчаліся пераважна на рачных і азёрных тэрасах, поймавых дзюнах, у пячорах. На большасці стаянак жыццё працягвалася і ў бронзавым веку.
Асноўная прыкмета стаянкі — адсутнасць доўгачасовых жытлаў. У гэтых месцах археолагі знаходзяць вялікую колькасць артэфактаў адпаведнай археалагічнай культуры, пры раскопках звычайна знаходзяць рэшткі жытлаў, вогнішчаў.
На тэрыторыі Беларусі Найбольш старажытныя стаянкі адносяцца да позняга палеаліту (Бердыж, Юравічы). Рэшткі мезалітычных стаянак трапляюцца па ўсёй тэрыторыі (Добры Бор, Русакова, Раманавічы, Скема і інш.).
Літаратура
Спасылкі Городище, селище, поселение, стоянка // Росархеолог
Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты