300px|thumb|Карта Віцебска Адміністрацыйныя раёны Віцебска былі ўтвораны 19 ліпеня 1940 года па ўказе Прэзідыума Вярхоўнага Савету БССР. У 1948 годзе раёны былі ліквідаваныя. Адноўлены 27 чэрвеня 1951 года. Горад падзяляецца на 3 раёны: Чыгуначны, размешчаны ў заходняй частцы горада на правым беразе Заходняй Дзвіны. На тэрыторыі раёна сканцэнтравана значная частка прамысловасці горада: працуе 25 прамысловых прадпрыемстваў, 34 рамонтна-будаўнічыя арганізацыі, арганізацыі камунальнай гаспадаркі, 20 — транспарту і сувязі, чыгуначны і аўтавакзал.Віцебскі гарвыканкам. Афіцыйны сайт. — Чыгуначны раён Кастрычніцкі, тэрыторыя якога з'яўляецца гістарычным, культурным і прамысловым цэнтрам горада і ў сапраўдны момант займае плошчу звыш 3500 га. Размешчаны на паўночным усходзе горада. Жылыя масівы раёна злучаюць 4 праспекты і больш 298 вуліц і завулкаў працягласцю звыш 300 км. Па дадзеных перапісу 1999 года ў раёне пражывае 129137 чалавек. Першамайскі, складаецца з двух вялікіх частак, размешчаных па берагах Заходняй Дзвіны і Лучосы ў паўднёвай частцы горада. З'яўляецца самым буйным раёнам Віцебска. Насельніцтва складае каля 180 тыс. чалавек.
Жылыя масівы Акрамя афіцыйнага падзелу на раёны, традыцыйна вылучаюць шэраг жылых масіваў і мікрараёнаў: Білева Журжава Маркаўшчына Медцэнтр Альгова Тарны Ціраспаль, раён Віцебска Поўдзень-1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 7а.