Фатаграфіі зондэркаманды ― чатыры размытыя фатаграфіі, зробленыя таемна ў жніўні 1944 года ў канцэнтрацыйным лагеры Асвенцім у акупаванай немцамі ПольшчыGeorges Didi-Huberman, Images in Spite of All: Four Photographs from Auschwitz, Chicago: University of Chicago Press, 2008. First published as Images malgré tout, Paris: Les Éditions de Minuit, 2003.. Разам з некалькімі фотаздымкамі ў , яны з’яўляюцца адзінымі здымкамі падзей каля .
Выявы былі зроблены з інтэрвалам 15―30 хвілін зняволеным у Аўшвіц-Біркенау, лагеры смерці ў комплексе Асвенцім. Агульна ён вядомы толькі як Алекс, яўрэйскі зняволены з Грэцыі. Фатограф быў членам , зняволеных, вымушаных працаваць у газавых камерах і вакол іх. Некалькі крыніц ідэнтыфікавалі яго як , грэчаскага марскога афіцэраGideon Greif, We Wept Without Tears: Testimonies of the Jewish Sonderkommando from Auschwitz, New Haven: Yale University Press, 2005, 375, n. 2. Dan Stone, History, Memory and Mass Atrocity, London: Vallentine Mitchell, 2006, 16. Steven B. Bowman, The Agony of Greek Jews, 1940–1945, Stanford: Stanford University Press, 2009, 95. Shlomo Venezia, Inside the Gas Chambers: Eight Months in the Sonderkommando of Auschwitz, New York: John Wiley & Sons, 2013, 90ff.. Ён зрабіў два здымкі знутры адной з газавых камер і два звонку, здымаючы са сцягна, не здолеўшы навесці камеру з якой-небудзь дакладнасцю. кантрабандай вывезла плёнку з лагера ў цюбіку з зубной пастайDidi-Huberman 2008, 16..
Фотаздымкі былі пранумараваны 280―283 Dan Stone, "The Sonderkommando Photographs," Jewish Social Studies, 7(3), Spring/Summer 2001, (132–148), 143, n. 3. . На №№ 280 і 281 паказана спаленне трупаў у вогнішчы, сфатаграфаванае праз чорную раму дзвярэй ці акна газавай камеры. На № 282 прадстаўлена група аголеных жанчын перад уваходам у газавую камеру. № 283 ― гэта выява дрэў, вынік таго, што фатограф прыцэліўся занадта высокаDidi-Huberman 2008, 117..
Гл. таксама
, калекцыя фатаграфій з СС, якія кіравалі канцлагерам Аўшвіц-Біркенау , вязень і фатограф у Асвенціме , фатаграфіі, зробленыя фатографамі СС падчас адбору
Заўвагі
Зноскі
Спасылкі
Nathan Cohen, "Diaries of the Sonderkommando," in Yisrael Gutman, Michael Berenbaum (eds.), Anatomy of the Auschwitz Death Camp, Indiana University Press, 1998. Teresa Swilebocka (ed.), Auschwitz: A History in Photographs, Indiana University Press, 1993.
Катэгорыя:Чорна-белыя фатаграфіі Катэгорыя:Фатаграфіі 1944 года Катэгорыя:Творы пра Другую сусветную вайну