Ануфрый Яцэвіч (? — , Нансі) — літоўскі ваенны дзеяч.

Ваенная дзейнасць Падчас паўстання 1830—1831 гадоў годзе стаў на чале паўстання ў Цельшах, дзе набраў каля 4 000 рэкрутаў у войска: пяхота, кавалерыя з дзвюма гарматамі. Арганізаваў курсы для афіцэраў і падафіцэраў, заснаваў парахавы завод Рэтах і ліцейны цэх у Ворні, дзе паспелі вырабіць тузін гармат. У траўні войскі генерала Яцэвіча здзейснілі няўдалую атаку на порт у Паланзе, праз які ў далейшым павінны былі быць атрыманы партыі зброі. У сярэдзіне жніўня цельшынскія паўстанцы адступілі ў Прусію разам з іншымі паўстанцамі, дзе былі інтэрнаваныя. Узнагароджаны Залатым крыжом ордэна Virtuti Militari.

Эміграваў у Францыю. З’яўляецца аўтарам успамінаў аб паўстанні пад назвай «Дзённік кіраўніка ўзброеных сіл паўстання Цельшы ў княстве Жамойцкім».

Памёр 17 сакавіка 1836 г. у Нансі.

Крыніцы

Літаратура O. Jacewicz. Pamiętnik naczelnika siły zbrojnej powstania telszewskiego w ks. Żmudzkim.

Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў