Азія Мухамад Том аль-Тахер аль-Кітабі (; больш вядомая пад псеўданімам Азія Абдэль Маджыд, ; 1943 — 3 мая 2023 أفريقيا. "الخرطوم .. مقتل أرملة الشاعر محمد الفيتوري فنانة") — піянерка суданскага тэатра, педагог і першая прафесійная суданская актрыса, якая атрымала прызнанне за свае сцэнічныя выступленні.

Біяграфія Нарадзілася ў Амдурмане. Маці — Батул Мухамад Ахмед аль-Шэйх аль-Джалі. Дзяўчынка жыла пад апекай свайго сваяка Абдула (Абдэля) Маджыда, які стаў для яе другім бацькам. У будучыні Азія будзе выкарыстоўваць яго імя ў якасці псеўданіма"شخصيات عطرّت تأريخنا آسيا عبد الماجد .. رائدة المسرح السوداني | آخر لحظة | آخر لحظة"..

Пачатковую адукацыю атрымала ў школе Абдэля Манейма ў Хартуме, сярэдняю — у школе Карары, дзе ўступіла ў школьную акцёрскую асацыяцыю, працуючы пад кіраўніцтвам Бутану Халед. У 1959 годзе паступіла ў жаночы каледж у Амдурмане, пасля заканчэння якога ў 1962-м працавала там жа выкладчыкам. Пазней атрымала ступень магістра ў Хартумскім Міжнародным інстытуце арабскай адукацыі і дадатковых даследаванняў. Потым працягнула адукацыю ў Егіпце. У каірскім тэатры Аль-Хаям Азія згуляла другарадную роль у спектаклі «Аль-Бакашын», дзе галоўную ролю выканаў .

З 1963 года працавала ў грамадскім тэатры і здымалася ў серыяле «Рамаданіят» з у галоўнай ролі. У 1965 годзе згуляла ў спекталі «Бамсіка», прэм’ера якога адбылася ў новым Нацыянальным тэатры Амдурмана"أثر استخدام طريقة المناقشة على تحصيل طلاب الصف الأول الثانوي بالسودان في مادة التربية الإسلامية : دراسة تجريبية على ولاية الخرطوم".

Гібель З сярэдзіны красавіка 2023 года ў Судане разгарнуўся канфлікт паміж сілавікамі. Вечарам 3 мая Азія Абдэль Маджыд сканала ў Хартуме ад асколачнага ранення, атрыманага падчас траплення снарада ў яе домالخرطوم .. مقتل أرملة الشاعر محمد الفيتوري فنانة السودان الأولى. Пахавана праз некалькі гадзін на тэрыторыі дзіцячага садка, дзе яна працавала, таму што ехаць на могілкі было занадта небяспечна.

Зноскі

Катэгорыя:Актрысы XX стагоддзя Катэгорыя:Акцёры тэатра Катэгорыя:Актрысы паводле алфавіта