Ра́мешкаўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Цвярской вобласці Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца пасёлак гарадскога тыпу Рамешкі.
Геаграфія Рамешкаўскі раён мяжуе з Максаціхінскім, Бежацкім, Кашынскім, Кімрскім, Калінінскім і Ліхаслаўльскім раёнамі. Плошча раёна складае 2511,5 км².
Гісторыя Рамешкаўскі раён быў утвораны 12 ліпеня 1929 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР у складзе Маскоўскай вобласці. 29 студзеня 1935 года быў перададзены ў склад Калінінскай вобласці, як на той час называлася Цвярская вобласць.
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі
Катэгорыя:Раёны Цвярской вобласці