Ліхасла́ўльскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Цвярской вобласці Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Ліхаслаўль.

Геаграфія Ліхаслаўльскі раён мяжуе з Максаціхінскім, Рамешкаўскім, Калінінскім, Таржоцкім і Спіраўскім раёнамі. Плошча раёна складае 1783,43 км².

Гісторыя Ліхаслаўльскі раён быў утвораны 12 ліпеня 1929 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР у складзе Маскоўскай вобласці. 29 студзеня 1935 года быў перададзены ў склад Калінінскай вобласці, як на той час называлася Цвярская вобласць.

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Цвярской вобласці