Сто́лінскія Хутары́ — радовішча тугаплаўкіх глін у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі.

Знаходзіцца за 2,5 км у напрамку на ўсход—паўночны ўсход ад аграгарадка ГлінкаПлан управления заказником республиканского значения «Средняя Припять» на территории Столинского района Брестской области , за 11 км на паўночны захад ад горада Столін. Складаецца з 4 лінзаў. Звязаны з нераздзеленымі адкладамі алігацэну і міяцэну палеагенавай і неагенавай сістэм. Магутнасць карыснай тоўшчы складае 0,7—8 м. Слой ускрышных парод (пяскі, торф) мае таўшчыню 1,2—6,6 м.

У радовішчы гліны шэрыя, цёмна-шэрыя, шчыльныя, пластычныя, вогнетрывалыя. У верхняй частцы пакладаў забруджаныя арганічнымі рэчывамі і пяском.

Гліны з радовішча прыдатныя на выраб вогнетрывалай цэглы, дрэнажных труб, дахоўкі, абліцовачных плітак. Распрацоўваецца ААТ «Гарынскі камбінат будаўнічых матэрыялаў».

Літаратура

Геология СССР / Гл. ред. А. В Сидоренко. Т. III. Белорусская ССР. Полезные ископаемые. Ред. тома А. С. Махнач. — М., «Недра», 1977. — С. 166—167, карта в Приложении. — 259 с. − 1750 экз. — (Управление геологии при СМ БССР)

Катэгорыя:Радовішчы глін і суглінкаў Беларусі Катэгорыя:Геалогія Столінскага раёна