Хэ Чжэньлян (; 29 снежня 1929 — 4 студзеня 2015) — кітайскі спартыўны дзеяч, ганаровы старшыня Chinese Olympic Committee., ганаровы старшыня камісіі па культуры і алімпійскай адукацыі МАКThe Commission for Culture and Olympic Education..
Біяграфія Нарадзіўся 29 снежня 1929 года ў павеце Усі правінцыі Цзянсу Кітайскай рэспублікі; яго сям’я паходзіла з правінцыі Чжэцзян.
У 1950 годзе атрымаў ступень бакалаўра на факультэце электратэхнікі ва Універсітэце Аўрора ў Шанхаі.
У 1953 годзе ажаніўся з Лян Ліцзюань. Пасля ў іх нарадзіліся сын Хэ Ян і дачка Хэ Чжэнь.
У 1954 годзе ўступіў у Камуністычную партыю.
У 1964 годзе стаў намеснікам генеральнага сакратара Кітайскай асацыяцыі гімнастыкі.
У 1980 годзе атрымаў медаль Нацыянальнай спартыўнай пашаны Кітая.
У 1981 годзе быў абраны ў Міжнародны алімпійскі камітэт何振梁 .
У 1982 годзе стаў генеральным сакратаром , з 1986 — намеснікам старшыні, і з 1989 па 1994-старшынёй. Пасля гэтага — ганаровым старшынёйHe Zhenliang: China’s Mr. Olympics.
У 1985 годзе быў прызначаны намеснікам дырэктара Дзяржаўнай камісіі па спорце, а таксама абраны ў выканкам МАК.
З 1989 па 1993 год — віцэ-прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта.
З 1995 па 1999 год — старшыня камісіі па культуры МАК, затым па 2009 год — старшыня ўжо аб’яднанай камісіі па культуры і алімпійскай адукацыі, з 2009 — яе ж ганаровы старшыня.Mr Zhenliang HE.
Узнагароды
Вялікі крыж Ордэна грамадзянскіх заслуг (Іспанія, 1992) Камандор ордэна Святога Карла (Манака, 1993) Алімпійскі ордэн (2009)Mr Zhenliang HE.
Катэгорыя:Члены МАК Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Кітая Катэгорыя:Палітыкі Кітая Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Палітыкі XX стагоддзя